реферат
реферат

Меню

реферат
реферат реферат реферат
реферат

Гісторыя камерцыйнай прэсы на Беларусі: інфармацыйна-рэкламныя выданні з савецкіх часоў да сучаснасц

реферат
b>Узнікненне інфармацыйна-рэкламных выданняў заходняга тыпу

(1994 -1998)

У 1994-1995 гг. назіраецца рост колькасці новых інфармацыйна-рэкламных выданняў (гл. Дадатак 1). Гэта звязана з развіццём рынкавых адносін, адаптацыяй людзей да новых умоў жыцця і працы. Калі ў 1988 годзе ў Беларусі налічвалася 6 інфармацыйна-рэкламных выданняў Згодна электроннаму архіву Нацыянальнай бібліятэкі РБ, то ў 1995 іх колькасць павялічылася да 43. Некаторыя газеты не вытрымліваюць канкурэнцыі, банкруцяцца і перастаюць выходзіць (напрыклад, газета “Беларусь-информ сервис” была заснавана ў 1991 годзе, а ўжо ў 1994-м перастала існаваць).

У гэты час утвараюцца асноўныя камерцыйныя выданні, некаторыя з якіх існуюць і па сённяшні дзень. Гэта газеты “Туризм и отдых”, “Ва-банкъ”, “Из рук в руки”, “Недвижимость в Белоруссии” (да 1996 існуе пад назвай “Нерухомасць”), “Ва-банкъ і інш. Больш падрабязна апошнія два выданні я буду разглядаць у другой главе.

“Из рук в руки” з'явілася ў 1994 годзе і стала новым паспяховым праектам газеты бясплатных аб'яваў. Выданне выходзіла ў фармаце А3 адзін раз на тыдзень Паступова колькасць палос павялічылася да 100. Газета стала карыстацца вялікім попытам і зараз мае каля 200 рубрык (напрыклад,“Квартиры”, “Мобильные телефоны”, “Компьютеры”, “Автомобили”, “Мебель”, “Животные”, “Растения” і г.д.). Некаторыя рубрыкі - “Недвижимость”, “Автомобили”, “Работа” - перараслі ў самастойныя выданні (“Вся Недвижимость. Из рук в руки”, “Из рук в руки. АВТО”, “Работа сегодня”). Газета з'явілася ў той час і ў тым месцы, змагла выцясніць у 2002 годзе папулярны дадатак да газеты “Вечерний Минск”. Тыраж газеты па Мінску і Мінскай вобласці сёння складае 70 000 экземпляраў.

У тым жа 1994 годзе з'явіліся газета “Туризм и отдых”. Першае выданне турыстычнай тэматыкі. Яе нараджэнне стала магчымым са спрашчэннем візавага рэжыму пры выездзе за мяжу. Цяпер не патрэбны былі рэкамендацыі ад партыі, зніклі і іншыя савецкія перашкоды. Людзі пачалі актыўна наведваць бліжэйшае і далейшае замежжа. На попыт знайшлася і прапанова: з'явіліся разнастайныя турыстычны фірмы. Рэкламаваць свае паслугі яны маглі ў спецыялізаванай рэкламнай газеце.

Актывізуюцца і рэгіёны. Рэкламныя газеты з'яўляюцца ў Лепелі (“Впрок”), Смаргоні (“Новая газета Сморгони”), Барысаве (“Новая газета Борисова”) і г.д.

Чаму менавіта выданні заходняга тыпу? Таму што газеты становяцца таварам, які нараўне з астатнімі можна паспяхова прадаць. Пераважная большасць выданняў выступае як камерцыйныя прадпрыемствы (розныя ТАА, ААА, ЗАТ і г.д.). Газеты чуйна рэагуюць на чытацкі і спажывецкі попыт, хутка адлюстроўваючы ў сваіх рэкламных аб'явах рынак пэўнай тэрыторыі.

Асаблівасцю тэматыкі такіх газет стала тое, што на іх старонках можна было знайсці рэкламу тавараў, якіх па-першае, не было ў Саюзе, а калі б і былі, то рэкламу іх на старонкі газет ніхто б дазволіў. А зараз гэта стала магчымым: знік татальны ідэалагічны кантроль.

Гэта, напрыклад, сродкі для павелічэння памеру грудзі, павышэння сэксуальнай атыўнасці і г.д. Рэклама гэтых тавараў распаўсюдзілася на старонкі камерцыйных выданняў.

Яшчэ адна асаблівасць інфармацыйна-рэкамных выданняў, у якіх прысутнічаюць журналісцкія тэксты, - інтэрв'ю з бізнесоўцамі. З тымі, хто ў савецкія часы лічыўся “спекулянтам”.

У дадатак, на 1994-1995 гады прыйшоўся пік па колькасці ўтварэння інфармацыйна-рэкламнай прэсы. З'ява стала адказам на імклівае развіццё рынку.

Перыяд сучасных камерцыйных выданняў (1998-2008)

За гэтыя гады ў нашай краіне было заснавана каля паловы ўсіх камерцыйных выданняў ( 99 газет). Заснавальнікамі выступалі як камерцыйныя аб'яднанні, так і грамадзяне. Напрыклад, мінская газета бясплатных аб'яў “Рекламный экспресс” была заснавана ў 2000 Ю.С. Бандарэнка, а заснавальнікам газеты “Требуются” выступіла ТДА “Профигрупп”.

Зараз на беларускім рынку прысутнічае 136 выданняў інфармацыйна-рэкламнай тэматыкі.

У рэспубліцы па колькасці інфармацыйна-рэкламных газет на канец 2008 года лідзіруе Мінск і Мінская вобласць. Тут знаходзіцца 49,3% усіх камерцыйных газет Беларусі. На другім месцы - Віцебск і Віцебская вобласць і 15,4% усёй камерцыйнай прэсы, Гомель і Гомельская вобласць займае трэцяе месца з 10,3% ад агульнай колькасці камерцыйных газет РБ, чацвёртае месца падзяляюць Магілёў і Магілёўская вобласць разам з Брэстам і Брэсцкай вобласцю, у якіх знаходзіцца па 8,8% камерцыйных газет рэспублікі. На апошнім месцы Гродна і Гродзенская вобласць і 7,4% камерцыйнай прэсы адпаведна.

Найбольш моцныя пазіцыі спецыялізаваных камерцыйных газет у галіне нерухомасці (10 газет), другое месца падзялілі паміж сабой спецыялізаваныя газеты сфераў турызму (6 газет) і будоўлі (5 выданняў). Выданні па найму на працу (3 газеты) займаюць трэцяе месца. Кампутарныя, аўтамабільныя газеты, газеты знаёмстваў і сферы мабільнай сувязі размясціліся на чацвёртай пазіцыі. На апошніх месцах знаходзяцца газеты медыцынскага, касметычнага, арэнднага, спартыўнага і аграрнага бізнесу і інш.

Асноўнай асаблівасцю гэтага перыяду ў гісторыі інфармацыйна-рэкламнай прэсы стала тое, што выданні пачалі спецыялізавацца і знаходзіць больш вузкія колы чытачоў. З'явіліся выданні, цалкам запоўненыя б'явамі аб пошуку працы, ці продажы аўтамабіляў. У той жа час назіраецца манапалізацыя універсальнымі рэкламнымі выданнямі камерцыйнага рынку СМІ, стварэнне імі тэматычных дадаткаў (напрыклад, “Из рук в руки. Авто”, “Из рук в руки. Вся недвижимость”).

Паступова журналістыка саступае месца маркетынгу, і выданні арыентуюцца толькі на тыя матэрыялы, якія будуць стоадсоткава купляцца: здароўе, сацыяльныя гарантыі і г.д. Гэта абумоўлена спажывецкай задачай - атрыманне як мага большага прыбытку. Такімі выданнямі, напрыклад, сталі газета “Приглашаем на работу”, “Ва-банкъ”.

На цяперашні час колькасць газет у сувязі з крызісам скарачаецца, праўда, наколькі, сказаць цяжка: сайт Міністэрства інфармацыі такой статыстыкі не дае. Але гэты працэс ідзе, ёсць і вынікі. Ацэньваць іх можна будзе толькі праз некалькі год.

Такім чынам інфармацыйна-рэкламныя выданні за паскораны тэрмін прайшлі шлях развіцця, які еўрапейская прэса здзяйсняла ў разы два павольней. Першыя інфармацыйна-рэкламныя газеты паступова прыстасаваліся да новых умоў рынку і пачалі актыўна заваёўваць чытацкую аўдыторыю.

ГЛАВА 2

Інфармацыйна-рэкламныя выданні як люстэрка гістарычных падзей Беларусі

Для аналізу я выбрала газеты “Ва-банкъ” і “Недвижимость Белоруссии”. Для параўнання ўзяла выданні за 1995 (газеты нядаўна ўтварыліся) і 2008 (бліжэй да сучасных рэалій) гады. Мэта аналізу - прасачыць тэндэнцыі адлюстравання інфармацыйнымі выданнямі гістарычных падзей. Адразу патрэбна зрабіць невялікае ўдакладненне. Інфармацыйна-рэкламная прэса не ставіць за мэту аналіз усіх значных сацыяльных і палітычных падзей на сваіх старонках. Мэта яе - зарабіць грошы, аднак для таго, каб заставацца цікавымі чытачам, некаторыя рэдакцыі змяшчаюць журналісцкія тэксты, каб “разбавіць” сухую атмасферу рэкламных аб'яў і такім чынам прыцягнуць большую колькасць чытачоў. Менавіта тыя інфармацыйа-рэкламныя выданні, якія “разбаўляюць” атмасферу на сваіх старонках, я і выбрала для аналізу.

§ 1 “Ва-банкъ” як паказальнік сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў краіне

Выданне“Ва-банкъ” першапачаткова было створана як бясплатны інфармацыйна-рэкламны дадатак да газеты “Комсомольская правда”. Заснавальнікамі ў нумары за 1.01.1995 значацца ЗАТ “Комсомольская правда” і ТОО “Группа “Сегодня”.

Мы будем стараться быть аполитичным изданием хотя бы потому, что наша жизнь - это отнюдь не борьба за власть и не выяснение отношений между той или иной партией. Мы уверены, что жизнь - это вера в Добро, надежда на Счастье и Любовь к человеку”, - менавіта такім зваротам пачынае новы 1995-ты год галоўны рэдактар выдання С. Барысенка. У чым прычына такога выказвання, чаму рэдактар не выступае з пафасам ці са сцёбам? А таму што яго чытачы адчуваюць разгубленасць і апатыю да пераваротаў, пераломаў, незразумеласці і няўпэўненасці. (“Даже праздники стали тусклее, улыбки грустнее, взгляды растеряннее”) Некалькі год таму адны верылі ў ідэю камунізма, якая лопнула нібы мыльная бурбалка, другія верылі ў тое, што пасля развалу СССР будзе нешта іншае, будзе Свабода. А тут усё апынулася тым жа, брудным, ілжывым і здрадніцкім. Зарплаты не плацяць, партыйныя лідары з грашыма па замежжах параз'язджалі, жыць далей невядома як, а тут яшчэ і палітыкі між сабой за ўладу грызуцца, Прэзідэнт пакуль нейкі незразумелы. Ці зможа? Ці наладзіцца ўсё? З прыходам новага людзі не сталі больш чэснымі і добрымі, свет у сваёй агульнай масе не перамяніўся.

І рэдакцыя ўлавіла тое, чым можна схіліць і прыцягнуць чытача да сябе. Паказаць яму, што мы - такія ж. “Ты не адзін, давай разам”, - асноўны лейтматыў выступлення Барысенка.

Что принёс нам очередной год времяисчисления? Пока нет ответа на этот вопрос. И до тех пор не будет, пока у политиков наших не поснёться разум и осознание, что они - для народа, а не народ для них. Не будет ответа, пока у нас с вами не проснётся чувство собственного достоинства, уважения к себе, терпимости к другому, любви к людям, миру, к своей земле”.

Гэтым газета паказвае, што ёй можна давяраць. Далей яна клапоціцца пра чытача, даючы яму парады па тым, як выбраць сваю палову для шлюбу (“О браке”), анансуе кінафільмы, выставы і культурныя мерапрыемствы (рыхтуюць журналісты Ігар Аўдзееў і Уладзімір Самусенка), а таксама друкуе праграму тэлеперадач. Не забывае і на рэкламу, якая паступова займае ўсё больш і больш месца.

Газета сцвярджае, што яна апалітычная, аднак цалкам адарвацца ад палітыкі, відаць, рэдакцыйны калектыў не можа. Таму і надараецца ўбачыць на старонках такія матэрыялы, як наступны.

У № 2 за 1995 год быў надрукаваны артыкул “Беларусь вопреки очевидности” - вытрымкі з часопіса “Культурная политика”, падрыхтаваныя Наталляй Цімашонак.

“Существование белорусов в истории дискретно, то они существуют, то нет”.

“Платон придумал Атлантиду, Томас Мор - утопию, Шелягович - Палісьсе, Бисмарк придумал Германию, Сталин - Советский Союз <…>

Всякое бывает в этом мире. И Беларусь - член ООН с 1945 года.

Всякое может быть в этом мире.

Может быть Черноморско-Балтийская Федерация, о которой мечтает Белоруский народный фронт «Адраджэнне», может быть Славянский Соборный Союз белорусских-русских, великорусских-русских, украинских-русских и русинских-русских по чаяниям Славянского Собора «Белая Русь».

Беларусь была? Беларусь есть? Беларусь будет?

Нужно думать Беларусь, что она есть. Думать, как она есть, как и какой ей быть (артыкул цалкам гл. у Дадатку 3).

Аўтарка артыкула ставіць перад чытачамі глабальныя пытанні, пытанні да ўсёй нацыі. Гэта крытыка і заўвагі да тых, хто пры ўладзе. Папрокі выбраным “дэмакратычнымі” выбарамі. Аўтарка са свайго пункту гледжання адрэагавала на праблему самавызначанасці (а дакладней, саманевызначанасці) беларусаў і, галоўнае (!) прапанавала свой шлях вырашэння гэтай праблемы - “думаць Беларусь”.

І разам з такімі артыкуламі на старонках выдання з'яўляюцца адукацыйныя матэрыялы для тых чытачоў, хто хоча больш даведацца пра новыя рынкавыя ўмовы (“Немного о рекламе для её читателей и рекламодателей” № 20 1995, “Пролетарияям нечего терять, кроме своих огородов” пра чэкi “Имущество”, нумар за 24 кастрычніка 1995), матэрыялы пра клопат аб сваім здароўі (“10 полезных привычек” № 35 1995 і інш.), псіхалагічныя тэсты, ці шчаслівы ваш шлюб, ці ўмееце вы сябраваць; гараскопы і г.д., а таксама рэкламныя артыкулы (“Как похудеть не голодая?” № 7 1995), якія не пазначаліся такімі.

У газеце час ад часу друкуюцца інтэрв'ю з бізнесоўцамі (“Я уверен, что беларусы - это нация святых”, інтэрв'ю з Андрэем Клімавым, старшынёй праўлення АТ “Андрэй Клімаў і К” № 6 1995). А таксама артыкулы з “Комсомольской правды” (“Окно в природу” В. Пескова № 10 1995 год). Рэдакцыя рэагуе на падзеі, што ўскалыхнулі ўсё грамадства. Напрыклад, смерць Уладзіслава Лісцьева (нумар за 8 сакавіка 1995 года).

15 жніўня 1995 года газеце спаўняецца год. Яна патанела ўдвая, у ёй амаль не змяшчаюцца журналісцкія тэксты: усё запоўнена рэкламай.

“Мы лишь временно вынуждены (под неимоверным прессом финансовой политики государства) сократить себя вдвое”, - просіць прабачэння ў сваіх чытачоў “Ва-банкъ”.

З нумара 36 на старонках выдання зноў з'яўляюцца журналісцкія матэрыялы. Гэта рубрыка “ТетиВА”. “Обещаем только ласковые новости”, - папярэджвае рэдакцыя. І да канца 1995 года пераважна з гэтай рубрыкі можна даведацца пра падзеі ў краіне:

“Пенсионеры, милиционеры и военные обижены на президентские указы об отмене льгот” (№ 36);

“В Овальном зале Дома правительства продолжает работать очередная сессия Верховного Совета Республики Беларусь 12-го созыва”. (№ 37).

Лукашенко обещал повысить зарплату педагогам, врачам и научным сотрудникам . (№ 38).

На предприятиях введены старые добрые политдни. Долготерпения нам. (№ 39).

“Не забудьте до первого ноября избавиться от “белок”, “зайчиков”, “бобров”, “рысей” и “лосей” в своём кошельке". (№ 39).

“Близятся повторные выборы в Верховный и местные советы”. (№ 44 1995).

“Новый Верховный Совет. “Забудет - не забудет?” - гадаем мы. (№ 44 1995).

Страницы: 1, 2, 3


реферат реферат реферат
реферат

НОВОСТИ

реферат
реферат реферат реферат
реферат
Вход
реферат
реферат
© 2000-2013
Рефераты, доклады, курсовые работы, рефераты релиния, рефераты анатомия, рефераты маркетинг, рефераты бесплатно, реферат, рефераты скачать, научные работы, рефераты литература, рефераты кулинария, рефераты медицина, рефераты биология, рефераты социология, большая бибилиотека рефератов, реферат бесплатно, рефераты право, рефераты авиация, рефераты психология, рефераты математика, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты, рефераты скачать, рефераты на тему, сочинения, курсовые, рефераты логистика, дипломы, рефераты менеджемент и многое другое.
Все права защищены.