реферат
реферат

Меню

реферат
реферат реферат реферат
реферат

Гісторыя камерцыйнай прэсы на Беларусі: інфармацыйна-рэкламныя выданні з савецкіх часоў да сучаснасц

реферат

Гісторыя камерцыйнай прэсы на Беларусі: інфармацыйна-рэкламныя выданні з савецкіх часоў да сучаснасц

27

6

Беларускі дзяржаўны універсітэт

Інстытут журналістыкі

Факультэт журналістыкі

Кафедра гісторыі журналістыкі і літаратуры

Гісторыя камерцыйнай прэсы на Беларусі:

інфармацыйна-рэкламныя выданні з савецкіх часоў да сучаснасці

Курсавая праца

студэнткі 2 групы 3 курса

Занько Настассі Леанідаўны

Навуковы кіраўнік:

доктар гістарычных навук, прафесар

Слука Алег Рыгоравіч

Мінск 2009

Змест

  • Уводзіны
  • ГЛАВА 1. Агульная характарыстыка выданняў
    • § 1 Азначэнне паняцця камерцыйнай і рэкламна-інфармацыйнай прэсы
    • § 2 Ад СССР да сучаснасці: гісторыя развіцця, тэндэнцыі і накірункі
  • ГЛАВА 2. Інфармацыйна-рэкламныя выданні як люстэрка гістарычных падзей
    • § 1 “Ва-банкъ” як паказальнік сацыяльна-палітычнай сітуацы ў краіне
    • § 2 Асаблівасці адлюстравання гістарычных падзей на старонках газеты “Недвижимость Белоруссии”
  • Заключэнне
  • Лiтаратура
    • Дадатак 1
    • Дадатак 2
    • Дадатак 3
    • Дадатак 4

Уводзіны

У той час, калі амерыканская і еўрапейская прэса развіваліся цалкам ва ўмовах рынку, беларускай прыйшлося прайсці праз 70-гадовы вакуум прыватнай уласнасці. Пасля распаду СССР магчымасць заснавання прыватных сродкаў масавай інфармацыі зрабіла прывабным інфармацыйны рынак краіны. Газета пераўтварылася з партыйна-ідэалагічнага органа ў самастойнае прадпрыемства, здольнае атрымоўваць прыбытак. Такім чынам напрыканцы 90-х гадоў на беларускім газетным рынку назіраецца новая з'ява пад назвай “камерцыйная прэса”.

Маладосць камерцыйнага рынку СМІ ў незалежнай Беларусі абумовіла невялікую колькасць яго навуковых даследаванняў. Як паказвае аналіз літаратуры, адсутнічаюць статыстычныя дадзеныя па колькасці выданняў, іх сістэмнае апісанне, аналіз месца на рынку і г.д. Адсутнічаюць даследаванні ў гістарычным аспекце, якія б змаглі дапамагчы вызначыць заканамернасці развіцця такога тыпу выданняў. Менавіта таму саспела неабходнасць у даследаваннях такога кшталту.

Мэты дадзенай курсавой працы:

- даследаванне гісторыі інфармацыйна-рэкламных газет Беларусі;

- вызначэнне асноўных тэндэнцый і накірункаў ад БССР да сучаснасці;

- разгляд спосабаў адлюстравання гістарычных падзей.

Задачы:

- Аналіз інфармацыйна-рэкламных газет з 1988 па 2008 год;

- Збор статыстычных дадзеных па колькасці газет, рэгіёнах распаўсюджвання;

- Аналіз адлюстравання гістарычных падзей на старонках газеты “Ва-банкъ” і “Недвижимость Белоруссии”.

ГЛАВА 1

Агульная характарыстыка інфармацыйна-рэкламных выданняў

§ 1 Азначэнне паняцця “камерцыйная прэса”

Для таго, каб характарызаваць камерцыйную прэсу, трэба спачатку даць тэарэтычнае азначэнне паняццю. Прывяду дэфініцыі, якія даюць С. Дубовік у кнізе “Даведнік журналіста” [1] і В. Вараб'ёў у выданні “Информационное пространство Беларуси” [2].

Спадар Дубовік дае азначэнне толькі паняццю “камерцыйнае тэлебачанне”. Гэта “тэлеканал, тэлестудыя, якія фінансуюцца за кошт прыбыткаў, атрыманых ад продажу рэкламнага часу рэкламадаўцам” С.В. Дубовік, “Даведнік журналіста”, Мінск, выдавецкі цэнтр БДУ, 2006 г. c. 45. Па аналогіі робім выснову, што камерцыйная прэса - гэта прэса, якая фінансуецца за кошт прыбыткаў ад продажу рэкламнай плошчы рэкламадаўцам.

Спадар Вараб'ёў вызначае наступныя тыпы СМІ Беларусі [2]:

1) Бюджэтнафінансуемыя СМІ, заснавальнікамі і выдаўцамі якіх з'яўляюцца органы ўлады;

2) Камерцыйныя СМІ, што выдаюцца на сродкі прыватніка ці бізнес-групы, падуладныя мэце атрымання фінансавага прыбытку;

3) СМІ грамадзянскіх супольнасцей.

З гэтай класіфікацыі вынікае, што камерцыйная прэса - прэса, заснаваная прыватнікам, асноўнай мэтай якой з'яўляецца атрыманне фінансавага прыбытку ад сваёй дзейнасці.

Камерцыйныя выданні маюць сваю класіфікацыю [3]:

1. Дзелавая прэса, разлічаная на аўдыторыю бізнэсоўцаў і дзелавых людзей. Лепшую яе частку скадае якасны друк, прэса меркаванняў, якая глыбока аналізуе і аператыўна інфармуе пра сітуацыі ў сферы прадпрымальніцтва.

2. Бульварныя выданні атрымоўваюць прыбытак ад продажу нумароў,напоўненых разанастайнай “лёгкай” інфармацыяй, разлічанай на шырокія колы чытачоў, незалежна ад іх узросту і прафесіі. Яшчэ да рэвалюцыі існавалі так называемыя “газеты-капейкі”.

3. Рэкламна-інфармацыйныя выданні, разлічаны на ўсе катэгорыі чытачоў.

Аб'ектам даследавання дадзенай курсавой выбраны менавіта рэкламна-інфармацыйныя выданні. Гэта выданні камерцыйнага характару, якія складаюцца з рэкламнай інфармацыі і маюць за мэту атрыманне прыбытку ад продажу рэкламнага месца.

§2 Гісторыя станаўлення і тэндэнцыі развіцця

Асноўны гістарычны перыяд, які я буду разглядаць, 1988 - 2008. Выбар можна аргументаваць тым, што ў гэты час адбываліся асноўныя працэсы па фарміраванні той камерцыйнай прэсы, азначэнне якой было дадзена вышэй.

Згодна электроннаму каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі камерцыйныя выданні на прасторах СССР з'явіліся яшчэ ў 1948 годзе, а на тэрыторыі Беларусі - у 1973 годзе. Таму я выршыла ўключыць перыяд 1948-1988 для параўнання.

Такім чынам, для зручнасці агляду і аналіза інфармацыйна-рэкламных выданняў можна выдзеліць некалькі гістарычных перыядаў :

1. 1948 -1988 - перыяд “савецкай” камерцыйнай прэсы;

2. 1988 - 1993 - перыяд стварэння самастойных камерцыйнх выданняў;

3. 1994 -1998 - першыя інфармацыйна-рэкламныя выданні заходняга тыпу;

4. 1999 - 2008 - перыяд сучасных камерцыйных выданняў.

Перш чым праводзіць аналіз па перыядах, прывяду агулныя статыстычныя дадзеныя згодна электроннага архіва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

За прамежак ад 1988 да 2008 года ў Беларусі выходзіла 203 рэкламна-інфармацыйных выданні (дыяграму з'яўлення новых выданняў гл. у Дадатку 1). Лідарам па колькасці новых выданняў можна лічыць 1994-1995 гг. Але многія з гэтых выданняў існавалі па году-два, а потым бясследна знікалі. Найбольшая колькасць выданяў выходзіла ў Мінску. Найменш інфармацыйна-рэкламных выданняў гэтага перыяду было ў Магілёўскай вобласці (гл. Дадатак 2).

Перыяд савецкіх камерцыйных газет (1948 -1988)

Першае камерцыйнае выданне на савецкай прасторы, якое знаходзіцца ў электронным каталозе Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь - гэта “Бюллетень иностранной коммерческой информации” - БИКИ. Газету выпускаў Усерасійскі навукова-даследчы кан'юнктурны інстытут у Маскве. Бюллетэнь даваў інфармацыю для кіраўнікоў заводаў, фабрык, а таксама для працаўнікоў міністэрстваў і г. д. Рассылалўся па ўсіх рэспубліках. Першы нумар БИКИ выйшаў фарматам А2 на чатырох палосах 26 красавіка 1948 года. Перыядычнасць выхаду - тры разы на тыдзень. Рэдактар - В.П. Глушакоў.

БИКИ змяшчала інфармацыю пра кошты на метал і абсталяванне, угнаенні, сыравіну, каціроўкі валют, індэксы аптовых цэн, навіны замежных вытворчых кампаній і г. д. Уся інфармацыя размяшчалася у трох рубрыках: “Інфармацыя па краінах”, “Таварныя рынкі”, “Цэны”. Інфармацыю са спасылкай можна было выкарыстоўваць і іншым выданням. У БИКИ не было фотаздымкаў, затое актыўна выкарыстоўваліся графікі, схемы і дыяграмы. Асноўным жанрам з'яўлялася заметка. Матэрыялы, як правіла, не падпісваліся.

У нумары за 26 красавіка 1948 года, напрыклад, быў размешчаны наступны артыкул:

“Расширение химических заводов в Австралии

Компания “ Империан Кемикал Индастриз оф Острэлиа энд Нью Зиланд, Лтд” приступила к расширению своего щелочного завода в Осборне (шт. Южная Австралия). В результате расширения, на которое будет затрачено свыше 1 млн. австралийских фунтов стерлингов, производительная мощность завода удвоится и дойдёт до 10 тыс. тонн в год. В программу производства завода входят углекислый натрий, каустическая и двууглекислая сода и хлористый кальций. БИКИ праіснавала да 1989 года.

На Беларусі першае савецкае інфармацыйна-рэкламнае выданне з'явілася ў 1973 годзе. Гэта быў дадатак да газеты “Вечерний Минск”.

“Вечерний Минск” - выданне гаркома КПБ і Мінгарсавету. Выходзіла пад лозунгам “Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!”. Рэкламны дадатак друкаваўся на чатыры паласы фарматам А3 і не дастаўляўся падпісчыкам “Вечернего Минска”.

Внимание наших читателей! Ежнедельник будет выходить по средах и продаваться в розницу в киосках и магазинах “Союзпечати”. Объявления от граждан принимаются с 14.00 до 17.00 (иметь при себе паспорт). Выходные дни - суббота и воскресенье”. Такую аб'яву можна было прачытаць на трэцяй паласе выдання.

Газета першая на прасторы БССР стала змяшчаць рэкламныя матэрыялы, а таксама аб'явы ад грамадзян. І калі на пачатку 1973 пад прыватныя аб'явы аддавалася толькі адна паласа, то ў сакавіку раздзел “Обо всём” займаў ужо дзве. Аб'явы дзяліліся падрубрыкамі “Обмен квартир”, “Жилплощадь”, “Продётся”, “Разное”. Іншыя раздзелы (“От среды до среды”, “Внимание - новинка”) змяшчалі рэкламу ад дзяржаўных прадпрыемстваў, такіх як Мінмедпром, Белбакалея, Цэнтральная аптова-збытавая кантора і інш. А таксама - анонсы фільмаў, спектакляў, канцэртаў і выстаў і г.д.

Кожны рэкламны тэкст падпісваўся імем рэкламадаўца. Напрыклад, тэкст такога кшталту: “Мы просим вас не упускать из виду, что сам Нептун на завтрак ест тавриду” - быў падпісаны “Мінскі халадзільнік № 3”. Найбольш актыўным рэкламадаўцам па аналізу за 1973 год стала Белторгрэклама.

Дадатак актыўна рэкламаваў і сам сябе:

“Пожалуй, каждый согласится с нами: любой товар нуждается в рекламе” (№ 25 1973).

“Есть аксиомы разные и вот из них одна: расходы на рекламу окупятся сполна”(№ 3 1973).

“Говорят, хороший товар в рекламе не нуждается, но если вы не знаете, ГДЕ продаётся товар, СКОЛЬКО он стоит и ПОЧЕМУ считается хорошим - даже самая дефицитная вещь не сразу найдёт покупателя”(№ 8 1973).

Дадатак дазваляў нармальна ўспрымаць рэкламаванне прадукцыі як элементу продажу, але не як элементу рынка, што і зразумела: 1973 год не з'яўляўся годам развіцця рыНкавых адносін.

Досвед газеты “Вечерний Минск” быў пераняты і абласнымі выданнямі: у 1984 годзе рэкламны дадатак з'яўляецца ў газеце “Віцебскі рабочы”, праз год - у газеце “Гродзенская праўда”, яшчэ праз год брэсцкая газета “Заря” стварае свой рэкламны дадатак.

Рэкламны дадатак да газеты “Вечерний Минск” карыстаўся попытам да 2002 года. Гэта было абумоўлена размяшчэннем прыватных аб'яваў на яго старонках. Сведкі кажуць, што для таго, каб даць платную аб'яву на старонках газеты, трэба было займаць чаргу з самага ранку. У 2002 годзе дадатак быў зачынены з прычыны неканкурэнтаздольнасці ў адносінах да газет бясплатных аб'яваў, якія прыйшлі на рынак Беларусі.

У перыяд з 1948 (з'яўленне першых камерцыйных выданняў у СССР) да 1988 (пачатак актыўнага стварэння рэкламных газет) існавала 5 камерцыйных беларускіх выданняў: вышэйназваныя “Вечерний Минск” і “Рэкламны лісток”, а таксама тры дадаткі да абласных выданняў Гродна, Віцебска і Брэста.

Для гэтых газет характэрна, па-першае, несамастойнасць рэдакцыі. Як правіла, рэкламныя савецкія газеты ствараюцца пры пэўных выданнях. Па-другое, мэта іх стварэння - не атрыманне датковага прыбытку, а інфармаванне чытачоў пра пэўны тавары і паслугі. Газета стала дадатковым інструментам выканання дзяржплану.

Савецкія рэкламныя выданні камерцыйныя толькі па змесце, бо інфармацыя змяшчаецца такая ж, як і ў стандартных камерцыйных выданнях, азначэнне якіх было прыведзена вышэй. Аднак цалкам камерцыйнымі іх пакуль лічыць нельга, бо за мэту выдання такіх газет не ставілася атрымання прыбытку. Гэта не было ў прынцыпе магчыма з існаванне планавай эканомікі СССР.

Перыяд стварэння самастойных камерцыйнх выданняў

(1988 - 1993)

Канец 1980-х пачатку 1990-х азнаменаваўся ўзрушэннямі для эканомікі былых рэспублік СССР. Газеты атрымалі адносную фінансавую незалежнасць. Ідзе актыўнае стварэнне рэкламных дадаткаў да раённых газет. У 1989 інфармацыйна-рэкламныя ўкладшы з'явіліся ў газет “Ленінскі прызыў” (Орша), “Камуніст Палесся” (Мазыр), “Сцяг працы” (Мар'іна горка) і г.д. Пачынаюць узнікаць і камерцыйныя выданні кааператываў (“Аист” газета кааператыва “Вестник” Мінск, 1989), а таксама рэкламныя выпускі фірмаў (камерцыйны веснік “Несси” - рэкламны выпуск фірмы “Несси”, 1990) і таварыстваў (“Забота” - газета таварыства абароны правоў спажыўцоў РБ, 1990). Рэдакцыя становіцца бізнес-прадпрыемствам і пра гэта сведчыць з'яўленне самастойных камерцыйных выданняў кшталту “Мелочи жизни” - сямейная рэкламна-інфармацыйная газета, “Инфобиржа” - гродзенская рэкламна-інфармацыйная газета бяплатных прыватных аб'яў, “Автокурьер” - інфармацыйна-рэкламная газета для аўтааматараў і г.д.

У асноўным, у гэты перыяд газеты як дадатковы спосаб атрыманя прыбытку выкарыстоўваюць розныя камерцыйныя фірмы. Самастойныя камерцыйны выданні з'яўляюцца бліжэй да 1994 года. Гэта звязана з недасканаласцю рынкавых адносін, невялікім досведам працы СМІ ў іх умовах і слабаразвітасцю газетнага рынку

Страницы: 1, 2, 3


реферат реферат реферат
реферат

НОВОСТИ

реферат
реферат реферат реферат
реферат
Вход
реферат
реферат
© 2000-2013
Рефераты, доклады, курсовые работы, рефераты релиния, рефераты анатомия, рефераты маркетинг, рефераты бесплатно, реферат, рефераты скачать, научные работы, рефераты литература, рефераты кулинария, рефераты медицина, рефераты биология, рефераты социология, большая бибилиотека рефератов, реферат бесплатно, рефераты право, рефераты авиация, рефераты психология, рефераты математика, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты, рефераты скачать, рефераты на тему, сочинения, курсовые, рефераты логистика, дипломы, рефераты менеджемент и многое другое.
Все права защищены.