реферат
реферат

Меню

реферат
реферат реферат реферат
реферат

Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы Польшчы

реферат
p align="left">У адпаведнасці з новымі ўказаннямі Ватыкана ў другой палавіне 1990-х гг. каталіцкі друк змякчыў сваё стаўленне да ўлады. Быў выпрацаваны новы курс - яго абвясціла рэдакцыя тыднёвай газеты «Штогоднік прыхаджаніна», якая дакляравала неўмяшальніцтва ў палітычнае жыццё краіны і засяроджанасць на духоўным развіцці звычайнага прыхажаніна. «Штогоднік прыхаджаніна» быў невыпадкова абраны Ватыканам для такой ролі. Гэтае выданне - флагман каталіцкага друку Польшчы. Яно ўтварылася ў 1945 г. у Кракаве. Амаль 50 гадоў яго ўзначальвае Ежы Туровіч - блізкі сябра Папы Рымскага. Артыкулы газеты прысвечаны сацыяльным праблемам, пытанням гісторыі, культуры і рэлігіі. Сёння яго тыраж складае 150 тыс. экз.

Дзякуючы новай палітыцы Ватыкана каталіцкія выданні, якія перанялі курс «Штогодніка прыхаджаніна», не змяняючы істотна фармат і афармленне сваіх нумароў, за кошт тэматыкі забяспечылі сабе трывалую аўдыторыю. Найбольшых поспехаў дамаглася штодзённая газета «Дзённік каталіцкі» (тыраж - 60 тыс. экз., на уік-энд - 140 тыс. экз.).

Не пахіснуліся пазіцыі і спартыўных выданняў. Яны змянілі ўладальнікаў -- замест дзяржаўных устаноў цяпер належаць розным акцыянерным таварыствам. У іх дадалося ілюстрацый. Як на пачатку перыяду трансфармацыі, так і цяпер вялікай папулярнасцю карыстаюцца штодзённыя газеты «Футбол», «Спартсмен», «Бокс», «Геркулес», рэгіянальныя часопісы «Спорт» (Катовіцы), «Спартыўны агляд» (Варшава).

Напрыканцы 1990-х гг. у польскім грамадстве стала назірацца падзенне цікавасці да штодзённай прэсы. Гэты сумны працэс назіраецца і па сённяшні дзень. Прааналізаваўшы шматлікія сацыялагічныя апытанні, прафесар Сілезскага універсітэта (Катовіцы) Марыян Геруль вызначыў чатыры асноўныя прычыны, з-за якіх адбываецца гэты працэс.

Па-першае, збядненне значнай часткі насельніцтва ў выніку эканамічных пераўтварэнняў і адначасвы рост кошту на газеты.

Па-другое, актыўная канкурэнцыя за аўдыторыю з боку электронных СМІ. Інфармацыя па радыё і тэлебачанні, як меркавалі многія рэспандэнты, нічога не каштуе, да таго ж, маўляў, абывацелі не любяць, калі прымушаюць думаць, яны любяць, каб іх забаўлялі, а ў тэле- і радыёканалаў для гэтага непараўнальна больш магчымасцяў, чым у друкаваных СМІ.

Па-трэцяе, новыя ўмовы працы на капіталістычным прадпрыемстве зменшылі колькасць вольнага часу, які раней людзі адводзілі на чытанне газет.

Па-чацвёртае, пры вялікім выбары выданняў пераважная большасць з іх змяшчае неглыбокую малацікавую інфармацыю. А таксама рэспандэнтаў раздражняе празмерная колькасць рэкламы на старонках выданняў.

Не дзіва, што ва ўмовах падзення цікавасці да айчынных СМІ ў замежных інвестараў з'яўляецца больш магчымасцяў для ўсталявання кантролю над інфармацыйнай прасторай Польшчы. Першапачаткова пранікненне замежнага капіталу ў польскія СМІ адбывалася ў рамках «працэса інтэрнацыяналізацыі». Першым яго праектам стала выданне новага эканамічнага штотыднёвіка «Газета банкаўская» (35 тыс. экз.) сумесна з французскім агенцтвам фінансава-эканамічнай інфармацыі «Еўраэкспансія».

У 1991 г. ўрад, сфармаваны з прадстаўнікоў «Салідарнасці», добра ўсведамляючы значнасць кантролю над друкам для палітычнай стабільнасці ў краіне і добра памятаючы вопыт сваёй барацьбы за ўладу, прыняў рашэнне, якое павінна было застрахаваць польскія СМІ ад замежнага кантролю. Ім была вызначана доля - не больш 33 % - валодання замежнымі інвестарамі акцый сродкаў масавай інфармацыі.

Але, як засведчыў пазнейшы вопыт, эйфарыя ад такога рашэння аказалася неабгрунтаванай. Замежны капітал знайшоў магчымасць абысці гэтую перашкоду - здзелкі заключаліся праз падстаўных асоб, якія мелі польскае грамадзянства.

Менавіта такім чынам быў створаны ў 1992 г. выдавецкі кааператыў «Фенікс Інтэрмедыя» ў Вроцлаве. Хаця гэты кааператыў, згодна статута, узначальваюць палякі, яны цалкам падначальваюцца замежным інвестарам. «Фенікс Інтэрмедыя» спецыалізуецца на выданні ілюстраваных часопісаў для жанчын і моладзі, а таксама рэкламных праспектаў. Іх самы паспяховы праект - тыднёвік «Дзяўчына» (тыраж - 500 тыс. экз.).

У сярэдзіне 1990-х гг. пад кантроль французскага медыямагната Эрсана трапілі буйнейшыя выдавецтвы «Рэспубліка» і «Агора». Акрамя таго, пры значным удзеле капіталаў выдавецкага Дома Эрсана арганізавана фірма «Польская прэса», якая выдае папулярныя рэгіянальныя газеты: у Кракаве «Тэмп» (75 тыс. экз.), у Лодзі «Дзённік Лодзкі» (63 тыс. экз.) і «Экспрэс ілюстраваны» (50 тыс. экз.), у Гданьску «Дзённік Балцкі» (80 тыс. экз.) і «Вечар узбярэжжа» ( 45 тыс. экз.), у Катовіцах «Дзённік заходні» (31 тыс. экз.).

Гэтыя тыражы, вядома, цяжка параўнаць з тыражамі штотыднёвікаў «Тэлемагазін» (2 млн 100 тыс. экз.) і «Тэлетыдзень» (1 млн экз.), якія належаць нямецкаму канцэрну Бартэльсмана, або штотыднёвіка «Супер ТБ» (1 млн 900 тыс. экз.), які змяшчае праграмы кабельнага тэлебачання і належыць германскаму канцэрну Баўэра.

Амерыканскія інвестары пранікалі на газетна-часопісны рынак Польшчы першапачаткова з дабрачыннымі мэтамі -- яны за свой кошт стваралі найноўшыя тыпаграфіі шматкаляровага друку, як, напрыклад, фірма «Дэнэлі і Санз» у Кракаве. Інвестарамі прызначаліся расцэнкі за паслугі, згодна якім польскім выданням было выгадней друкавацца ў іх тыпаграфіях. Але праз пару гадоў, калі пазачыняліся польскія тыпаграфіі, знік канкурэнтны фактар, замежныя выдавецтвы павысілі кошты на свае паслугі. Каб аплаціць іх, рэдакцыі выданняў былі вымушаны пакрысе перадаваць частку сваіх акцый амерыканскім інвестарам. Адпаведна новыя ўладальнікі акцый атрымалі магчымасць істотна ўплываць на рэдакцыйную палітыку амаль усіх аўтарытэтных выданняў Польшчы. Такім чынам, напрыканцы перыяду трансфармацыі, як пісаў у артыкуле «Сем хвілін з гадзіны» карэспандэнт «Газеты выбарчай» Марэк Рудзінскі, кіраванне галоўнымі рычагамі фарміравання грамадскай думкі аказалася далёка за межамі Польшчы.

Акрамя набыцця акцый выданняў, кантроль над інфармацыйнай прасторай Польшчы ажыццяўляўся і праз выданне польскамоўных версій папулярных замежных часопісаў. Напрыклад, ілюстраваныя часопісы для жанчын «Ціна» (тыраж - 1 млн 600 тыс. экз.) і «Най» (1 млн 300 тыс. экз.) - гэта версіі нямецкіх часопісаў, якія выдаюцца канцэрнам Бартэльсмана. Акупляюцца польскамоўныя версіі за кошт рэкламы, бо, напрыклад, фотаздымак на вокладчы «Най» каштуе 11 тыс. дол.

Крыху іншай была схема, згодна якой замежныя інвестары атрымалі кантроль над значнай часткай аўдыёвізуальных СМІ. Бо яны не горш за польскае палітычнае кіраўніцтва разумеюць, што электронныя СМІ - гэта не толькі моцны сродак прапаганды, але і камерцыйнага поспеху. Не дзіва, што за кантроль над гэтай сферай інфармацыйнай прасторы адбывалася жорсткая барацьба. Для замежных інвестараў гэтая задача палегчылася тым, што са студзеня 1990 г., з афіцыйна абвешчанага пераходу да рынкавай эканомікі, польскія радыё і тэлебачанне пазбавіліся дзяржаўных датацый. Пазней рэзка знізіліся паступленні ад абанентскай платы ў сувязі з падзеннем даходаў пераважнай часткі насельніцтва. Змушанае да радыкальнай эканоміі, кіраўніцтва польскага тэлебачання адмовілася ад вытворчасці мастацкіх фільмаў і серыялаў, утрымання васьмі аркестраў, сеткі ўласных карэспандэнтаў за мяжой, студыі дакументальных фільмаў.

У другой палавіне 1990 г. Сейм даў дазвол на продаж 49 % акцый ад агульнага капіталу тэлебачання і на павелічэнне аб'ёму рэкламы ў эфіры. Пачала ўкараняцца новая канцэпцыя, заснаваная на падзеле статуса і функцый двух тэлеканалаў: першы, дзяржаўны, прымае на сябе інфармацыйныя, культурныя і асветніцкія функцыі; другі, камерцыйны, выконвае забаўляльныя функцыі і за кошт размяшчэння рэкламы зарабляе як на сваю дзейнасць, так і першага канала. Пачынаецца продаж эфірнага часу другога канала, на ім з'яўляюцца праграмы, аплачаныя спонсарамі. Ахвотнікаў інвеставаць сродкі ў тэлебачанне з'явілася столькі, што за першы год трансляцыі другога канала яго вяшчанне павялічылася з 5 гадзін у суткі да 17.

Самымі папулярнымі, згодна сацыялагічных даследаванняў, перадачамі гэтага перыяду былі: выпуск навін «CNN - Headline News» з сурдаперакладам, 5-хвілінныя заняткі універсальнага курса англійскай мовы, перадача для хатніх гаспадын «Як мы гатуем?» (тэлеверсія рэцэптаў з нямецкага часопіса «Бурда»), выпуск навін для прадстаўнікоў дзелавых колаў (агляд штотыднёвіка «Finansial Times») і вячэрняя інфармацыйнгая праграма «Панарама дня». Акрамя таго, у вячэрнім эфіры трансліраваліся пераважна амерыканскія блакбастэры і англійскія серыялы. Правы на трансляцыю прадстаўляла брытанская тэлекампанія «ЕСІС». Як бачым, ва ўмовах адкрытай канкурэнтнай барацьбе з замежнымі вытворцамі польскія тэлевізіёншчыкі аказаліся нездатнымі абарніць свой эфір ад чужой прадукцыі, стварыць канкурэнтаздольныя інфармацыйныя прадукты. З гэтай нагоды вядомы каментатар газеты «Жыццё Варшавы» Юліуш Венжын напісаў у сваім артыкуле: «Тэлебачанне - гэта залатая жыла. Аднак, замест таго, каб распрацоўваць яе самім, ма саступаем яе англічанам!»

Аднак калі тэлекампанія «ЕСІС» выявіла жаданне набыць кантрольны пакет акцый другога канала, гэтая просьба была адхілена Сеймам. Адмова арументавалася трыма прычынамі: па-першае, у сувязі з пагрозай дыктату замежнага капіталу на неканкурэнтаздольным польскім тэлебачанні, па-другое, з-за перспектывы масавага беспрацоўя (штат польскага тэлебачання ў 4 разы перавышаў колькасць супрацоўнікаў у заходнееўрапейскіх тэлекампаніях адпаведнага статуса, і яго планавалі істотна скараціць), па-трэцяе, продаж канала яшчэ не гарантаваў павышэнне якаснага ўзроўню яго праграм.

Тыя ж аргументы выказваліся і тым, хто пазней спрабаваў набыць кантрольны пакет акцый другога канала -- кіраўніцтву французскай тэлекампаніі «Канал плюс», брытанскаму магнату Руперту Мэрдаку, італьянскаму магнату Альфонсу Краўзе. Супраць Краўзе, які меў намер узяць пад кантроль не толькі электронныя, але і друкаваныя СМІ Польшчы, развярнула газетную кампанію ўплывовая «Газета выбарчая». У кожным яе нумары з'яўляліся артыкулы, у якіх жорстка крытыкавалі італьянскага магната і ўзначаленую ім фінансавую групу. Скончылася гэтая кампанія тады, калі Краўзе афіцыйна паабяцаў, што адмаўляецца ад намеру ўкараніцца на польскім інфармацыйным полі, а таксама, маўляў, падорыць калектыву «Газеты выбарчая» востраў у Міжземным моры, калі журналісты больш не стануць цкаваць яго. Рэдакцыя «Газеты выбарчай» ад падарунка адмовілася, але крытыку Краўзе, якая наносіла сур'ёзную шкоду яго гандлёвым інтарэсам, спыніла.

З нашага пункту гледжання, аргументы польскага Сейма не састарэлі і зараз. І хоць пакуль замежныя інвестары не жадаюць набываць акцыі беларускіх тэлеканалаў, аднак трэба мець на ўвазе, што рана ці позна і нашым заканадаўцам давядзецца сутыкнуцца з той жа праблемай, з якой у свой час сутыкнуліся члены Сейма. Існуе небяспека, што замежныя інвестары стануць набываць тэлеканалы суседніх краін не дзеля таго, каб іх развіваць, але каб ліквідаваць як канкурэнтаў.

Пасля няўдачы з набыццём кантрольнага пакета акцый другога канала замежны наступ на польскія электронныя СМІ спыніўся да другой палавіны 1990-х гг. За гэты час з'явіўся шэраг прыватных недзяржаўных тэлестанцый, якія, дзякуючы замежнай дапамозе, займелі магчымасць спадарожнікавай трансляцыі на іншыя краіны і сталі агульнанацыянальнымі каналамі - «Польсат», «Польсат-2» і інш. Эфірны час гэтых спадарожнікавых каналаў займаюць пераважна серыялы, забаўляльныя ток-шоў і мастацкія фільмы. Спадарожнікавыя каналы знаходзяцца пад кантролем, прамым ці ўскосным, замежных інвестараў, якія ўкладвалі грошы ў іх развіццё з моманту ўтварэння. Сваім вяшчаннем 14 спадарожнікавых каналаў ахопліваюць значна большую аўдыторыю, чым 2 дзяржаўныя тэлеканалы. Значна большую аўдыторыю, чым 3 дзяржаўныя радыёканалы, ахопліваюць 10 прыватных радыёстанцый. Кантрольныя пакеты акцый усіх недзяржаўных радыёстанцый належаць прадстаўнікам (вядома, польскага паходжання і грамадзянства) замежных інвестараў. Такім чынам, ёсць падставы сцвярджаць, што значная частка польскіх аўдыёвізуальных СМІ знаходзіцца пад замежным кантролем.

Што тычыцца польскага радыёвяшчання, дык тут жорсткая барацьба ў перыяд трансфармацыі адбывалася не за формы кантролю, а за размеркаванне на FM-хвалях. На пачатку 1990-х гг. на кожную радыёхвалю прэтэндавалі мінімум 3 рыдыёстанцыі, прычым ніводная з іх не мела ліцэнзіі на вяшчанне і дзейнічала «пірацкі». Паколькі органы дзяржаўнага кантролю пачалі барацьбу з «пірацтвам» у радыёэфіры, дык напрыканцы 1990-х гг. радыёхвалі размеркаваліся паміж тымі рэгіянальнымі FM-станцыямі, якія пагадзіліся набыць ліцэнзію. На пачатку сваёй дзейнасці камерцыйныя радыёстанцыі вытрымлівалі жорсткую канкурэнцыю з боку 3 дзяржаўных радыёканалаў, якія слухалі 80 % усёй радыёаўдыторыі. Аднак ужо ў 1993 г. дзяржаўнае радыё слухалі 59 % усёй аўдыторыі, а ў 1998 г. - 31 %. Як бачым, гэтая тэндэнцыя нагадвае сітуацыю і ў беларускім радывёвяшчанні -- у барацьбе за аўдыторыю паміж дзяржаўным радыё і FM-станцыямі перамога пакуль засталася за апошнімі.

На пачатак 2002 г. у рэйтынг папулярных польскіх радыёстанцый уваходзілі дзяржаўныя «Радыё Біс», «Голас харцараў», «Радыё Варшавы», а таксама камерцыйныя «Радыё Зэт», «Радыё WАWА», «Радыё Моцарт» (усе - Варшава), «Радыё RМF» (Кракаў), «Радыё Флэш» (Катовіцы), «Радыё Меркурый» (Познань). Перадачы FM-станцый разлічаны пераважна на моладзь і падлеткаў, але ёсць тут і свае выключэнні, напрыклад, варшаўскае «Радыё Моцарт» арыентуецца на аматараў класічнай музыкі. Дзяржаўныя ж радыёканалы слухаюць пераважна людзі сярэдняга і сталага ўзросту.

Падсумоўваючы, можна зазначыць, што змены, якія адбыліся ў выніку трансфармацыі інфармацыйнай прасторы Польшчы на працягу апошніх гадоў, безумоўна ўражваюць. Разам з тым неабходна прызнаць, што пасля ўваходжання Польшчы ў Еўрапейскі Саюз яе друкаваныя і аўдыёвізуальныя СМІ знаходзяцця на тым этапе развіцця, калі верагодны новыя пераўтварэнні ў сувязі з націскам замежных інвестараў. І па-ранейшаму застаецца актуальным пытанне, ці здолее Польшча абараніць свой «інфармацыйны суверэнітэт».

ЛІТАРАТУРА

1. Беккер Ё. О соотношении подцензурной и коммерциализированной гласности в системе перемен в Восточной Европе // Вестн. Моск. ун-та. Сер. 10. 2003. № 1.

2. Вятр Е. Польша: пять лет после перелома // Свободная мысль. 1994. № 12.

3. Дапаможнк для журналста Цэнтральнай Усходняй Еропы. Мн., 1995.

4. Евсеева Л. Средства массовой информации Польши в 1989-1994 годах // Вестн. Моск. ун-та. Сер. 10. 1994. № 4.

5. Евсеева Л. Средства массовой информации Польши // Вестн. Моск. ун-та. Сер. 10. 1996. № 4.

6. Katalog prasy Polskej. Krakow, 1996.

7. Transformacja prasy Polskej. Warszawa, 2005.

Страницы: 1, 2, 3


реферат реферат реферат
реферат

НОВОСТИ

реферат
реферат реферат реферат
реферат
Вход
реферат
реферат
© 2000-2013
Рефераты, доклады, курсовые работы, рефераты релиния, рефераты анатомия, рефераты маркетинг, рефераты бесплатно, реферат, рефераты скачать, научные работы, рефераты литература, рефераты кулинария, рефераты медицина, рефераты биология, рефераты социология, большая бибилиотека рефератов, реферат бесплатно, рефераты право, рефераты авиация, рефераты психология, рефераты математика, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты, рефераты скачать, рефераты на тему, сочинения, курсовые, рефераты логистика, дипломы, рефераты менеджемент и многое другое.
Все права защищены.