реферат
реферат

Меню

реферат
реферат реферат реферат
реферат

Канцэптуальны аналіз часопіса "Студэнцкая думка"

реферат

Канцэптуальны аналіз часопіса "Студэнцкая думка"

28

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт

Факультэт журналістыкі

Кафедра гісторыі журналістыкі і літаратуры

Канцэптуальны аналіз часопіса “Студэнцкая думка”

Курсавая праца па гісторыі журналістыкі

студэнткі 3 курса 3 групы

Безмацерных Кацярыны Аляксандраўны

Навуковы кіраўнік

прафесар Слука Алег Георгіевіч

Мінск 2008

Змест

Уводзіны…………………………………………………….………..……..3

1. Часопіс “Студэнцкая думка” 1925 - 1935 гг.

1.1. Сітуацыя ў Заходняй Беларусі…………………………...…………4-5

1.2. Віленская “Студэнцкая думка”……………………………………..6-9

2. “Студэнцкая думка” часоў Перабудовы

2.1. Феномен Перабудовы………………………………………….....10-11

2.2. “Студэнцкая думка” напрыканцы 80-х-пачатку 90-х…………..12-13

3. “Студэнцкая думка” канца 90-х - 2000-х

3.1. Грамадска-палітычнае жыццё з 90-х і да нашага часу…………14-15

3.2. Папяровы часопіс да 2005 года…………………………………..16-21

3.3. Multimedia СМІ CDMAG………………………………………....22-23

Заключэнне……………………………………………………………...…24

Дадатак 1…… ………………………………………………………...…..25

Дадатак 2…………………………………………………………….…26-29

Спіс літаратуры………………………………………………………..30-31

Уводзіны

Моладзевая прэса Беларусы - прэса надзвычай заняпалая і неразвітая. Дадзены факт мяне, маладую асобую і студэнтку журфака, не можа не кранаць. Мною было праведзена сацыялагічнае даследаванне на тэму “стаўленне студэнтаў г. Мінска да беларускіх моладзевых друкаваных і інтэрнэт (онлайн) СМІ” Вынікі сацыялагічнага даслядавання гл. у дадатку 1, у выніку якога высветлілася, што ў Беларусі няма НІВОДНАГА насамрэч уплывовага, насамрэч запатрабаванага і масавага выдання для моладзевай аўдыторыі.

Я студэнтка. Менавіта таму мной было абранае менавіта моладзевае СМІ “Студэнцкая думка”, якое, на мой погляд, адрозніваецца ад іншых студэнцкіх выданняў Беларусі, мае даволі цікавую гісторыю і выходзіла ў свет у розныя эпохі.

Аб'ект майго даследавання - “Студэнцкая думка” 1924 -1935 гг.; часоў Перабудовы; з 1998 і па наш час. Мэта - зрабіць канцэптуальны аналіз выдання. Задачы - адзначыць асноўныя адрозненні між рознымі перыядамі выдання; паназіраць, як рэаліі, характарыстыкі, патрэбы часу адлюстроўваліся на старонках часопіса, на ягоным лёсе; вызначыць, што цікава студэнцкай аўдыторыі ў розныя часы і на цяперашні момант; зрабіць пэўныя высновы для сваёй далейшай журналісцкай дзейнасці, якая, спадзяюся, будзе працягвацца.

1.Часопіс “Студэнцкая думка” 1924 -1935 гадоў.

1.1. Сітуацыя ў Заходняй Беларусі

У 1921 годзе частка тэрыторыі Беларусі адыходзіць да Польшчы (Гэта былі наступныя паветы: Берасцейскі, Беластоцкі, Сакольскі, Гарадзенскі, Ваўкавыскі, Пружанскі, Кобрынскі, Слонімскі, Баранавіцкі, Косаўскі, Пінскі, Стаўпецкі, Наваградскі, Нясвіжскі, Лідскі, Шчучынскі, Ашмянскі, Маладзечанскі, Вілейскі, Браслаўскі, Пастаўскі, Дзіснейскі і Глыбоцкі). Палякі называюць Заходнюю Беларусь “усходнія крэсы (ускраіна) Польшчы” і ўспрымаюць беларускую тэрыторыю як крыніцу таннай сыравіны, рабочай сілы і рынак збыту для польскай прамысловасці.

Вільня, аднак, была палітычным і культурным цэнтрам Заходняй Беларусі, яе неафіцыйнай сталіцай. Тут знаходзіліся сядзібы ўсіх беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, працавала беларуская гімназія, беларускі музей, шэраг навуковых і культурна-асветных установаў, рэдакцыі газет і часопісаў. Выходзілі сельскагаспадарчы часопіс “Саха”, дзіцячы часопісы “Заранка”, “Пралескі”, моладзевы “Шлях моладзі”, гумарыстычны “Авадзень” і інш.

У Вільні “сярод беларускай студэнцкай моладзі беларускую працу праводзіў Беларускі Студэнцкі Саюз і Таварыства Прыяцеляў Беларусаведы. Яны ладзілі рэфераты, дыскусіі, канцэрты, прадстаўленні, экскурсіі”. [24; 192] Менавіта Беларускі Студэнцкі Саюз выдаваў часопіс “Студэнцкая думка”.

Але ж становішча Заходняй Беларусі ўвесь час змянялася да горшага, і напярэдадні другой сусветнай вайны колькасць культурна-асветніцкіх установаў у выніку шавіністычнае палітыкі польскіх уладаў значна зменшылася. Жорсткія захады робяць польскія ўлады па ліквідацыі беларускай мовы. Пачалося з забароны рабіць беларускія прадстаўленні, лекцыі, курсы. Далей - ліквідавалі гурткі і бібліятэкі. “Беларускаму Студэнцкаму Саюзу забаронена было ладзіць лекцыі на правінцыі і беларускія канцэрты ў Вільні, а ягоным сябрам насіць шапкі і значкі свае беларускае студэнцкае арганізацыі”. [24;193 ] За выпісванне і чытанне беларускіх газет даваліся штрафы альбо біццё, пошта папросту не аддавала перыядычныя выданні падпішчыкам.Часопіс “Студэнцкая думка” заўважае на сваіх старонках, што цяжка цяпер моладзі з яе крохкай, яшчэ не аформленай псіхікай. Тагачасную сітуацыю апісвае так: “Пасьля вайны і рэвалюцыі на Усходзе, пасьля падзелу Беларусі дужэйшымі суседзямі, пасьля патаптаньня імі найсьвяцейшага Ідэалу нашага народу - моладзь апынулася ў стане страшэннае духовае дэпрэсіі”, - [ 1; 4]

Такім чынам, у 20-я - 30-я гады на тэрыторыі Заходняй Беларусі панаваў прыгнёт над беларускай культурай, ініцыятывы беларусаў падаўляліся.

1.2. Віленская “Студэнцкая думка”

“Студэнцкая думка”, грамадска-навуковы і літаратурны часопіс беларускага студэнцтва, выходзіў у Вільні. З 1924 па 1935 год з'яўляецца 15 нумароў. Сярэдні аб'ём выдання - 30 старонак.

У 20-я - 30-я гады студэнты Савецкай Беларусі навучаліся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, Сельска-Гаспадарчай Акадэміі ў Горы-Горках. Другім жа беларускім студэнскім асяродкам была Заходняя Беларусь - у прыватнасці, Вільня. За мяжой - Польшча (а ў першую чаргу Варшава); Прага, дзе утварылася славутае на той час “Аб'яднанне Беларускіх Студэнскіх Арганізацыяў”; Рыга.

“Студэнцкая думка” выходзіць нерэгулярна. У рубрыцы “Хроніка” у №3(4) чытаем: “Па загаду п.Камісара Ураду на м.Вільню сканфіскаваны №2(3) “Студэнцкая думка” ” [2 ; 31]. Акрамя гэтага, існуюць фінансавыя праблемы, часопіс падтрымліваецца ахвяраваннямі. У 25-26 гадах “Студэнцкая думка” друкуе рэкламу украінскіх СМІ.

№ 1 распачынаецца вершам В.Курачыцкага:

“Ідзі па дарозе і цернямі ўсланай;

І болю ня чуй, а ідзі бязустанна!

… Ідзі, ня спыняйся, - а дойдзеш да мэты,

Ня будуць ахвярай працоўныя леты

Твае! Так ідзі, Беларускі Народзе!

Да свету, свабоды! Бач! -

Сонца ўсходзе!..” [ 1;1]

Верш досыць паказальны для ўсіх далейшых нумароў “Студэнцкай думкі”. Як бачым, часопіс ставіць сваёй мэтай падштурхоўваць да развіцця, дзеяння беларускую моладзь, не забывацца пра нацыянальную свядомасць: “Так ідзі, Беларускі Народзе!” Насуперак правілам арфаграфіі, гэтыя словы аўтар піша з вялікай літары: маўляў, не забывайцеся на годнасць, гонар нацыянальныя!

Звернемся да праграмнага артыкула ў №1, які яшчэ больш

выразна акрэслівае пазіцыю, адлюстраваную ў вершы В. Курачыцкага.

“ … Значыцца ў нашай працы мы ня будзем кіравацца партыйнасьцяй…

… Студэнская думка прадстаўляе агульны ідэйны кірунак адраджэнскае беларускае моладзі, а дзеля гэтага пры яе пасярэдніцтве ўся сьвядомая беларуская моладзь, ад студэнта высокае школы да малапісьменнага вясковага хлопца ці дзяўчыны, мае прыняць учасьце ў нацыянальнай беларускай працы, ў асьведамленьні сваіх несьвядомых братоў і сёстраў, арганізацыі і г.д.” [ 1; 2-3]

“Студэнцкая думка” не здрадзіць сабе і гэтай пазіцыі будзе прытрымлівацца да самага апошняга нумару, 1935 года.

Гонар за сваю нацыянальнасць, адраджэнне Беларусі - гэтым прасякнуты шматлікія тэксты на самыя розныя тэмы. У артыкуле “Што чытаць па беларуску?” аўтар Язэп Сьветазар сцвярджае: “Наагул трэба адзначыць што, паміж славянамі мы не апошнія!” [1; 25] Альбо з'яўляецца такая навіна: “У Менску студэнты-беларусы выдалі часопісь “Белорусскій Студент” - парасейску! Шчыра пажадаем братом менскім наступныя № № выдаваць ужо на матчынай мове” [2; 31] Беларускі дзяржаўны універсітэт узгадваецца толькі аднойчы. Маючы цвёрдую нацыянальную пазіцыю, “Студэнцкая думка” не задаволеная БДУ. У №2 (9) ёсць артыкул “Труды Белорусского Государственного университета”: “Кожны, хто прачытае гэтыя вучоныя, універсітэцкія запіскі, прываблены й заінтрыгаваны іх галосным назовам, - будзе глыбока разачараваны: нідзе, ні ў адным артыкуле ён ня знойдзе тэмы, якая хоць чым-небудзь зачапіла-б Беларусь” [4; 27] І яшчэ адзіны цікавы факт у прыведзеным вышэй артыкуле: беларускіх студэнтаў у БДУ ў 1928 годзе было ўсяго 29 %.

Свой уклад унесла “Студэнцкая думка” у збор беларускіх народных твораў: часопіс не толькі грамадска-палітычны, але і літаратурны. У № 1 (2) чытаем: “Душа народу, яго погляды, перакананьні, яго мудрасьць, - вабліча ягонае, - як ведама, заўсёды найбольш ярка і поўна выліваецца ў яго запраўдных творах, г.зн. песьнях, казках, легэндах, байках, прыказках і г.п.” Па просьбе часопіса ў рэдакцыю прыходзіць сабраны чытачамі фальклор. Напрыклад, народныя песні са слоў Любы М. у № 3 (4)

У часопісе ёсць як крытычныя, літаратуразнаўчыя артыкулы, так і арыгінальныя літаратурныя творы. З арыгінальных - перклады А. Салагуба, Лермантава, вершы Арсеньевай, Каруся Каганца, Купалы, знакамітая паэма Міцкевіча “Дзяды” і невядомыя аўтары - М. Васілёк, М. Тулейка, NN. Літаратуразнаўчыя артыкулы - “Вільня ў беларускай літэратуры” у №5 (6), агляд творчасці М.Чарота у №1 (11)… Напрыканцы 20-х становіцца заўважна, што ў часопісе ўсе меней літаратуры, а болей месца аддаецца на асвятленне дзейнасці студэнцкіх суполак. Па нешматлікіх фота можна зрабіць выснову, што студэнты пачатку дваццатага стагоддзя значна адрозніваліся па ўзросце ад сённяшніх. Тыя студэнты - ўжо дарослыя мужчыны і жанчыны.

У часопісе закранаецца жыццё Віленскага універсітэта, беларускіх студэнтаў у Польшчы і Празе. Напрыканцы 20-х з'яўляецца рубрыка “Студэнцкае жыццё”, дзе друкуецца шэраг нататак пра падзеі ў студэнцкім руху. Унікальную гістарычную інфармацыю пра студэнцтва змяшчае артыкул Ст. Станкевіча “Гісторыя Беларускага Студэнцкага Руху” у № 3 (10) і нарыс “З жыцця беларускага студэнцтва на чужыне” А. Клімовіча у №1(8)

Студэнцкая тэма цесна пераплецена з тэмай эміграцыі. “Злая доля, што сотні цэлыя беларускай моладзі выгнала далёка ўпрочкі дзеля здабываньня асьветы…” [4; 18] У № 3 (4) ёсць верш аўтара пад псеўданімам Сумны (!) “Студэнт на чужыне” :

“ … І ён у чужыне апынуўся,

Ды шчасця ўжо і тут няма,

Бо ў Беларусі ён радзіўся,

А без яе ўвесь сьвет турма”. [3 ; 24]

Змяшчаліся ў “Студэнцкай думцы” і сур'ёзныя навуковыя тэксты: “Дыялектыка і лёгіка” Ю.Пляханава, “Паходжаньне, старадаўнія весткі і антрапалёгічныя адзнакі Беларусаў” Міколы Ільяшэвіча… У №4 (5) разбор артыкула прафесара Карскага пра беларускую мову, у якім сцвярджаецца, што беларуская мова, як “самародная, самастойная і незалежная” існуе. Яшчэ раз падкрэслім, што шматлікія тэксты часопіса прасякнуты ідэяй пра нацыянальную годнасць.

На пасадах галоўнага рэдактара-выдаўца знаходзіліся наступныя асобы - Адольф Зянюк, Ігнат Гаголінскі, Янка Шутовіч, Мікалай Шкілёнак, М. Якімец

З 1924 да 1935 год адбываецца заканамерная эвалюцыя часопіса. У апошніх нумарах размяшчаюцца карціны беларускага мастака П.Сергіевіча. У №1(12) упершыню вокладка становіцца ілюстраванай. Пачынаючы з №3(4), з'яўляецца фота. У №1(12) новы крок у шыхтоўцы: робяцца калонкі. У №3(14) назва часопіса і змест дублююцца на англійскай мове, у №1 (15) - на польскай. Як бачым, часопіс пашырыў сваю аўдыторыю.

“Студэнцкая думка” - унікальнае моладзевае выданне 20-х - 30-х гадоў, што ставіла сваёй мэтай развіццё нацыянальнай самасвядомасці. Сапраўды беларускае, яно цвёрда прытрымлівалася сваёй пазіцыі да самага канца і, наперакор нялёгкай сітуацыі ў Заходняй Беларусі, смела выкрыквала: “Так ідзі, Беларускі Народзе!”

2.“Студэнцкая думка” часоў Перабудовы

2.1. Феномен Перабудовы

“Перабудова. Галоснасьць. Праўда пра Леніна й Сталіна, Курапаты й Чарнобыль. Гісторыя й экалёгія…

70-гадовы камуністычны міт у сьвядомасьці юнага пакаленьня рухнуў за лічаныя месяцы. Яшчэ ў разгар перабудовы, у 1988, больш за 75% падлеткаў былі ўпэўненыя, што “Ленін - самы выбітны чалавек усіх часоў і народаў”, - але ўжо напрыканцы 1989 г. “савецкімі людзьмі” сябе лічылі толькі 20% зь іх.

… Нацыянальныя пачуцьці, якія ўвесь час праблісквалі ў фаерверках канца 80-х, натуральна ўпісваліся ў кантэкст пераменаў, і таксама ўспрымаліся юнай хваляй як належнае. Калі напачатку зьявы беларускага руху выглядалі хіба што мілымі дробязямі, дык чым далей, тым усё важней для гэтых дзяцей рабілася незалежнасьць і беларушчына”. [25; 16 ] Вось такі погляд у палітыка Павала Севярынца, не пазбаўлены, вядома, пэўнай суб'ектыўнасці.

Страницы: 1, 2, 3


реферат реферат реферат
реферат

НОВОСТИ

реферат
реферат реферат реферат
реферат
Вход
реферат
реферат
© 2000-2013
Рефераты, доклады, курсовые работы, рефераты релиния, рефераты анатомия, рефераты маркетинг, рефераты бесплатно, реферат, рефераты скачать, научные работы, рефераты литература, рефераты кулинария, рефераты медицина, рефераты биология, рефераты социология, большая бибилиотека рефератов, реферат бесплатно, рефераты право, рефераты авиация, рефераты психология, рефераты математика, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты, рефераты скачать, рефераты на тему, сочинения, курсовые, рефераты логистика, дипломы, рефераты менеджемент и многое другое.
Все права защищены.