реферат
реферат

Меню

реферат
реферат реферат реферат
реферат

Камерцыйная прэса на інфрмацыйным рынку

реферат
а працэнтных суадносінах універсальныя і спецыялізаваныя рэкламныя выданні знаходзяцца ў прыкладна аднолькавым становішчы: 50,7% (69 універсальных рэкламных выданняў) і 49,3% (67 спецыялізаваных). На агульным газетным рынку яны займаюць 10,0% і 9,7% адпаведна.

Спецылізаваныя рэкламныя выданні ў сваю чаргу можна таксама класіфікаваць па тэматыцы.

Атрымаем наступную структуру:

- нерухомасць - 14,9% (10 газет), на агульным рынку - 1,45%.

Прыклады: “Недвижимость Беларуси”, “Недвижимость. Реклама”, “Недвижимость.Витебск”, “Частная собственность” і г.д.

- турызм - 9,0% (6 газет), на агульным рынку - 0,87%.

Прыклады: “Туризм и отдых”, “Новости Алатан Тур”, “Иммиграция & туризм” і інш.

- будоўля - 9,0% (6 газет), на агульным рынку - 0,87%.

Прыклады: “Белорусская строительная газета”, “Строительные материалы и технологии” і г.д

- праца - 7,5% (5 выданняў), на агульным рынку - 0,72%.

Прыклады: “Работа для вас”, “Требуются”, “Приглашаем на работу” і г.д.

- рэкламныя дадаткі да газет - 7,5% (5 выданняў), на агульным рынку - 0,72%.

Прыклады: “Рекламное приложение к газете “Вечерний Минск”, “Рекламное приложение к газете “Віцебскі рабочы” і інш.

- кампьютары і аргтэхніка - 6% (4 выданні), на агульным рынку - 0,58%.

Прыклады: “Компьютерная газета”, “Компьютерные вести” і г.д.

- мабільная сувязь - 4,5% (3 газеты), на агульным рынку - 0,43%.

Прыклады: “Мобильная связь в Беларуси”, “Мобила”, “Мобильный мир”.

- аўтамабільная тэматыка - 4,5% (3 газеты), на агульным рынку - 0,43%.

Прыклады: “Автобизнес-weekly”, “Автогазета”, “Автодело”.

- знаёмствы - 4,5% (3 газеты), на агульным рынку - 0,43%.

Прыклады: “Фотогалерея знакомств”, “Будем знакомы”, “Международный клуб”.

- арэнда 1,5% (1 газета), на агульным рынку - 0,14%.

Прыклады: “Белорусская аренда”.

- касметыка - 1,5% (1 газета), на агульным рынку - 0,14%.

Прыклад: “Мир косметики “Белита Витекс”.

- медыцына - 1,5% (1 газета), на агульным рынку - 0,14%.

Прыклад: “Medical Бизнес”.

- тэндэр - 1,5% (1 газета), на агульным рынку - 0,14%.

Прыклад: “Тендер”.

- агра - 1,5% (1 газета), на агульным рынку - 0,14%.

Прыклад: “Агробизнес”.

Да гэтай класіфікацыі дадаюцца яшчэ газеты музычнай (былая “Музыкальная газета” размяшчала на сваіх старонках інфармацыю аб продажы музычных інструментаў), гастранамічнай (газета “Гастроном” інфармуе аб прадуктовым рынку), кніжнай ( з газеты “Книги и мы” можна даведацца пра навінкі і кошты кніжнага рынку) і іншай тэматыкі. Выдзяляць іх асобнай пазіцыяй у класіфікацыі спецыялізаваных СМІ, на нашу думку, няварта, таму што гэтыя выданні то з'яўляюцца, то знікаюць з рынка.

З вышэйпрыведзенай класіфікацыі бачна, што найбольш моцныя пазіцыі спецыялізаваных камерцыйных газет у галіне нерухомасці, другое месца падзялілі паміж сабой спецыялізаваныя газеты сфераў турызму і будоўлі. Выданні па найму на працу і рэкламныя дадаткі займаюць трэцяе месца. Кампутарныя, аўтамабільныя газеты, газеты знаёмстваў і сферы мабільнай сувязі размясціліся на чацвёртай пазіцыі. На апошніх месцах знаходзяцца газеты медыцынскага, касметычнага, арэнднага, спартыўнага і аграрнага бізнесу і інш. Бачна недастатковая асвоенасць рынку спартыўнай, медыцынскай, касметалагічнай і кніжнай прадукцыі, а таксама сферы адпачынку.

Разгледзеўшы класіфікацыю, заўважаем адну асаблівасць - невялікую колькасць газет у адной пазіцыі (максімальна 10), і значна большую колькасць саміх пазіцый. Гэта тлумачыцца тэндэнцыяй да звужэння спецыялізацыі выдання, калі апошняе шукае сваю стабільную, няхай і невялікую, аўдыторыю. У той жа час назіраецца манапалізацыя універсальнымі рэкламнымі выданнямі камерцыйнага рынку СМІ, стварэнне імі тэматычных дадаткаў (напрыклад, “Из рук в руки. Авто”, “Из рук в руки. Вся недвижимость”).

Калі разгледзець канцэнтрацыю камерцыйных выданняў у цэлым па рэспубліцы, то па колькасці газет лідзіруе Мінск і Мінская вобласць. Тут знаходзіцца 49,3% усіх камерцыйных газет Беларусі. На другім месцы - Віцебск і Віцебская вобласць і 15,4% усёй камерцыйнай прэсы, Гомель і Гомельская вобласць займае трэцяе месца з 10,3% ад агульнай колькасці камерцыйных газет РБ, чацвёртае месца падзяляюць Магілёў і Магілёўская вобласць разам з Брэстам і Брэсцкай вобласцю, у якіх знаходзіцца па 8,8% камерцыйных газет рэспублікі. На чацвёртым месцы Гродна і Гродзенская вобласць і 7,4% камерцыйнай прэсы адпаведна.

Назіраеца недахоп камерцыйных выданняў у рэгіёнах, у параўнанні з Мінскамі Мінскай вобласцю, а таксама ў раёнах у параўнанні з абласнымі цэнтрамі.

Патэнцыял мясцовага рынку камерцыйнай прэсы досыць вялiкi. Але ён на сённяшні момант не рэалізоўваецца належным чынам з-за таго, што не кожнае прадпрыемства малога цi сярэдняга бiзнесу мае сродкi на размяшчэнне рэкламы ў буйных гандлёвых выданнях. Менавiта тут на дапамогу могуць прыйсцi камерцыйныя выданнi раённага характару. Стварэнне такой сеткi выданняў, на наш погляд, магло б паспрыяць развiццю рэгiянальнага бiзнесу.

Такім чынам, беларускі рынак камерцыйнай прэсы прайшоў значную эвалюцыю ад свайго нараджэння і да сённяшняга часу. За невялікі тэрмін ён пераняў досвед агульнасусветнага рынку камерцыйных СМІ, асноўныя сучасныя тэндэнцыі якога (паступовае звужэнне тэматыкі, спецыялізацыя на адной галіне, а то і падгаліне, бізнесу і адначасовая манапалізацыя) характарызуюць і беларускі рынак .

Аднак еўрапейскага ўзроўню камерцыйная прэса Беларусі пакуль што не дасягнула. Неразвітасць яго тлумачыцца невялікім часавым перыядам (15 год) ад утварэння беларускага камерцыйнага рынку, а таксама недастатковай развітасцю, у параўнанні з Еўропай, прыватнага сектара эканомікі, што некалькі змяншае попыт на камерцыйныя выданні. Нягледзячы на гэта беларускі рынак камерцыйных СМІ мае вялікія перспектывы. “Беларускі рынак рэкламы да 2010 года вырасце ўдвая ў параўнанні з 2007 годам”, - паведамляе рэкламнае агенцтва ZenithOptimedia i дадае: “Такая дынаміка супадае з агульнасусветнай тэндэнцыяй, згодна якой сусветны рэкламны рынак у бліжэйшы час будзе расці ў асноўным за кошт краін, якія развіваюцца. Беларусь жа, рэкламныя паказчыкі якой з'яўляюцца пакуль далёкімі ад краін-лідараў Кітая, Расіі, Індыі, застанецца ў ліку краін, рэкламны рынак якіх развіваецца найбольш дынамічна”.

ГЛАВА 2. Характарыстыка асноўных тыпаў беларускіх камерцыйных газет

Кожнае выданне характарызуецца пэўным наборам асаблівасцяў - тэматыкай, структурай , адметнасцю афармлнення і.г.д. Для таго, каб мець цэласнае ўяўленне пра беларускі рынак камерцыйнай прэсы трэба ведаць асаблівасці асноўных тыпаў беларускіх камерцыйных выданняў. Для гэтага мы прааналізуем наступныя газеты “Из рук в руки”, “Ва-банкъ”, “Автобизнес-weekly”, “Туризм и отдых”, “Белорусская строительная газета”, “Требуются”, “Мобильный мир”, “Компьютерные вести”.

§ 1 Асаблівасці тэматыкі

1) Універсальныя камерцыйныя газеты

Из рук в руки”

У Беларусі газета з'явілася ў 1994 годзе. “Из рук в руки” стала новай з'явай для рынку інфармацыйна-камерцыйных СМІ. Справа ў тым, што да гэтага камерцыйныя аб'явы друкаваліся ў СМІ толькі на платнай аснове. А газета “Из рук в руки” прадстаўляла сваім чытачам друкаваць прыватныя аб'явы цалкам бясплатна, прычым з магчымасцю размяшчэння сваёй аб'явы ў любым горадзе, дзе выходзіць выданне. У той жа час размяшчэнне рэкламы ад юрыдычных асобаў з'яўляецца платным.

Спецыялізацыя газеты - прыватныя аб'явы. Тэматыка самая разнастайная: ад продажу нерухомасці да знаёмстваў. Газета мае да 200 рубрык (напрыклад,“Квартиры”, “Мобильные телефоны”, “Компьютеры”, “Автомобили”, “Мебель”, “Животные”, “Растения” і г.д.). Рубрыкі “Недвижимость”, “Автомобили”, “Работа” перараслі ў самастойныя выданні “Вся Недвижимость. Из рук в руки”, “Из рук в руки. АВТО”, “Работа сегодня”. Не змяшчае ўласна журналісцкіх матэрыялаў.

Прыклады аб'яваў:

Из рук в руки12.05.08:

рубрыка “Квартиры. Покупка” (с. 17).

1-2 комнатная кварира,можно неприватизированая, с долгами.Тел. 8-029-270-63-20.

рубрыка “Видео и аудио. Спрос” (с. 57).

Видеокамера, можно новая или б/у. Тел.8-029-772-53-95.

рубрыка “Курсы, уроки, консультации для студентов” (с.71)

Курсовые, дипломные работы по биологии, психологии и другим гуманитарным дисциплинам. Качественно, быстро, не Интернет. Тел. 8-029-571-49-56.

“Ва-банкъ”

Першая і буйнейшая бясплатная рэкламна-інфармацыйная газета Мінска. Газета пачала сваё існаванне ў Беларусі з 1992 г. Спачатку выходзіла толькі на 4 паласы, зараз гэта 80-ці палоснае выданне тыражом 400 000.

Асноўны ўхіл робіцца, у адрозненне ад газеты “Из рук в руки”, на аб'явы юрыдычных асоб, інфармацыю пра адкрыццё новых гандлёвых цэнтраў, рэкламныя гульні і акцыі, а таксама праграму тэлебачання. Ёсць і прыватныя аб'явы, але іх, у параўнанні з газетай “Из рук в руки” нашмат меней. Акрамя камерцыйнай інфармацыі перыядычна прысутнічаюцьі і уласна журналісцкія тэксты. Асноўныя рубрыкі: “Городская молВа”, “ПогоВаривают, что”, “СпрашиВаете - отвечаем”, “Издержки производстВа”, “Экологическая Вахта” і інш.

Асаблівую цікавасць выклікае праект “Городская молВа”, у якім самі чытачы могуць адпраўляць свае навіны.

Прыклады артыкулаў:

“Ва-банкъ” нумар за 23.04.2008 г.

Жильцы дома №13 по ул. Руссиянова решили откликнуться на призыв коммунальных служб принять активное участие в субботнике, но работу для себя искали долго.

«Утром 19 апреля мы (а было нас человек 12) пришли к зданию ЖЭСа №100, - рассказала Антонина Викторовна Королева. - Но никого не смогли там найти, прождали два часа. Лопат, граблей нет, благо, что возле здания ЖЭСа лежали саженцы кустарника. Своими силами мы все же посадили кустарник во дворе. А хотелось бы и покрасить заборчики, и сделать еще много чего полезного для благоустройства своего двора…» (с.15)

Зона отдыха на Цнянском водохранилище уже подготовлена к тому, что скоро здесь будет много горожан. Мусор убран, «грибочки» покрашены. Одно только «но»: так называемый остров на водохранилище. «Похоже, что хозяина у этого острова нет, - считает Георгий Михайлович. - Мусора тут очень много. Пусть на острове и нет пляжных сооружений, но отдыхающих здесь всегда с избытком. Хорошо бы и этот уголок привести в порядок». (с.15)

Прыклады аб'яваў:

ОАО «Минский завод игристых вин»

220070 Республика Беларусь,

г.Минск, ул. Радиальная, 50

тел.: + 375 17 299-27-99, + 375 17 299-27-30;

факс + 375 17 299-27-11

e-mail: win@aichyna.com ,

web: www.wines.by

ОАО «Минский завод игристых вин» основан в 1978 г. и является единственным белорусским предприятием, освоившим сложнейшую технологию шампанизации в потоке. Его по праву можно считать лидером винодельческой отрасли страны.

Предприятие оснащено новейшими линиями розлива и внешнего оформления. При производстве используется только отборное вино специальных сортов, которое поставляется из стран, схожих по своим почвенно-климатическим условиям с провинцией Шампань: южной части Молдовы, Италии, Испании.

Ассортимент выпускаемой продукции составляет около 30 наименований игристых, столовых и крепленых вин.

Основным стратегическим направлением завода является постоянное повышение качества продукции, что подтверждено многочисленными завоеваниями предприятия <>.

Подробнее о технологии, ассортименте завода можно узнать, посетив сайт ОАО «Минский завод игристых вин»: http://www.wines.by. (c.25)

2) Камерцыйныя выданні аўтамабільнай тэматыкі

“Автобизнес-weekly

Газета “Автобизнес-weekly” - буйнейшае аўтамабільнае выданне Рэспублікі Беларусь. Выходзіць з лютага 1993 года штотыднёва па чацвяргам. Тыраж выдання 42 000 экземпляраў.

Тэматыка матэрыялаў у газеце: інфармацыя ДАІ, мытні, каментарыі да заканадаўства, сусветныя і рэспубліканскія аўтанавіны, пастаянна прысутнічае ў газеце “грузавая” і “спартыўная” рубрыкі. У кожным нумары змяшчаецца больш за 35 000 прыватных аб'яў і каля 1 000 аб'яваў ад юрыдычных асобаў. Не абмінаюцца ўвагай і аб'явы з абласных цэнтраў рэспублікі. Спецыяльная брыгада экспертаў-журналістаў праводзіць тэставанне новых мадэляў аўтамабіляў, а таксама праводзіць аналіз патрыманых аўто.

Прыклады:

“Автобизнес-weekly”, нумар ад 8.05.08.

рубрыка “Актуально”

ОТДЕЛ ПРОДАЖ

Минский Автосалон 2008 С этим срочно что-то нужно делать. (с 3)

рубрыка “Кассовый подход”НОВЫЙ ИГРОК

Peugeot 308 В свое время 307-я модель пользовалась неплохим спросом у белорусских покупателей, но это уже история. ( с .7)

рубрыка “Новости автомира”ВТОРОЕ ДЫХАНИЕ

Компакт Audi A3 второго поколения был представлен в 2003 году - время подправить макияж. Машина 2009 модельного года получила обновленную внешность. (с.16)

Прыклады аб'яваў:

Ситроен С5, 2003 г.в. 2000 см. куб., Турбодизель с инткул., серебристый, 207 тыс. км., седан, МКПП, возможен кредит. Тэл. 8-029-536-78-09. (с.37)

Мерседес ML 320, 2002 г.в. 3200 см. куб., Инжектор, бордовый мет., 110 тыс. миль, вседорожный, 6-АКПП, в идеал. сост., 8-ПБ, ресталинг, CD-чен., навигация. Тэл. 8-029-657-45-87. (с.25.

3) Камерцыйныя выданні ў сферы нерухомасці

Недвижимость Белоруссии

Штотыднёвае камерцыйнае выданне ў сферы нерухомасці. Спецыялізуецца на аб'явах па куплі і продажы, арэнды, абмену і сдачы кватэр, а таксама на інфармацыі з рынку жылля.

Страницы: 1, 2, 3


реферат реферат реферат
реферат

НОВОСТИ

реферат
реферат реферат реферат
реферат
Вход
реферат
реферат
© 2000-2013
Рефераты, доклады, курсовые работы, рефераты релиния, рефераты анатомия, рефераты маркетинг, рефераты бесплатно, реферат, рефераты скачать, научные работы, рефераты литература, рефераты кулинария, рефераты медицина, рефераты биология, рефераты социология, большая бибилиотека рефератов, реферат бесплатно, рефераты право, рефераты авиация, рефераты психология, рефераты математика, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты, рефераты скачать, рефераты на тему, сочинения, курсовые, рефераты логистика, дипломы, рефераты менеджемент и многое другое.
Все права защищены.