реферат
реферат

Меню

реферат
реферат реферат реферат
реферат

Судовы лад Вяликага княства Литоускага

реферат
p align="left">Аднак да судовай рэформы 1564 г. суд не быў аддзелены ад адміністрацыі. Існавала некалькі судовых інстанцый. З кніг “Літоўская метрыка” вядома, што на працягу1528 - 1547 г. існаваў так званы камісарскі суд пад старшынствам вялікакняскага маршалка Матея Вайцеховіча Яновіча. Большасць судовых спраў разглядалася ў Вілне, аднак многія з іх - у гарадах і мястэчках. З гэтай крпкі гледжання суд Матея Вайцеховіча можна лічыць “выяздным”, асабліва, калі ён стаў старастай Жмудзі, ён вершыў суд у розных мястэчках на яе тэрыторыі, напрыклад, у м. Шаўкенай суд працягваўся без перапынкаў 4 месяцы з 19-га жніўня па 18-е снежня 1542 г., затым 27-га снежня ў Арогале, 28-га ў Вількіі, зразу 3 справы ў адзін дзень і г. д. Літоўская метрыка (1528-1547) т.6 с. XXV Ужо ў самым загалоўку рукапіснай “книги” Л. М. гаварыцца, што гэта розныі судовыя справы, вырашанныя “через асесоровъ, от его королевсъкое м(и)л(ос)ти высажоных” Там жа, і надалей пералічаны прозвішчы па роду і занятках. Аднак састаў суда не быў пастаянным. Пастаянным заставаўся толькі яго галава - Матей Яновіч. Ён і вяршыў на працягу 20 гадоў розныя судовыя справы. Са спраў бачна, што згодна з нормамі літоўскага права ў якасці суддзяў выступаюць, як правіла, кто-небудзь з саноўнікаў і паноў. Часам - гэта саноўнікі, па рангу вышэй М. Яновіча. Аднак характэрным было тое што састаў суда як бы дапаўняўся яшчэ пералічанымі ў канцы справы “притом” прысутнічаючых асоб, своеасаблівых засядацеляў, якія падмацоўвалі сваёй прысутнасцю дакладнасць судовых рашэнняў. Прытым сярод іх нярэдка буйныя вельможы - княззі: Бранецкі (№№ 170-172), Богуш Аляксандравіч Масальскі (№№ 172, 180, 185), Сямён Пронскі (№ 184) і інш Літоўская метрыка (1528-1547) т. 6 с. XXVI - XXVIX.

Амаль што пастаянна прысутнічаць гаспадарскія “дваране” `'дваране” - пасада адной з вялікакняжацкіх служб, якую часам займалі менш багатыя князі, якім часам даручалася разгледзець некаторыя мелкія справы.

Пры разглядзе некаторых спраў “присутствуют” і прадстаўнікі іншых саслоўяў: епіскапы і ксяндзы (№№ 153, 161, 277, 280, 288 і інш.), войты, бургамістры. Пры разглядзе справы пад № 164 “присутствует” проста мяшчанін, мяркіннскі Высоцкі, аднак і судовая справа разглядалася паміж мяшчанамі таго ж мястэчка Мяркіне Там жа.

У асобных справах суд вядзе капа (№№ 32, 79, 144 …). Суддзяў маглі выбіраць сабе і бакі, якія спрачаюцца (№№ 25, 33, 37 - 40 і г. д.) Ёсць некалькі спраў (№№ 210, 224, 266, 395), у якіх па даручэнню маршалка, пазней і ваяводы Матея Войцеховіча, судзяць яго ўраднікі ці проста паны Там жа.

Увогуле, камісарскі суд ствараўся гаспадаром для разгляду адной канкрэтнай справы, якая прыйшла на імя гаспадара. Рашэнні гэтага суда, зробленыя без папярэдняга паведамлення аб меркаванні вялікага князя, можна было абскардзіць самому князю.

Адной з разнавіднасцей гаспадарскага суда быў маршалкоўскі суд. Яго мог узначальваць адзін марашалак ці два. Гэты суд разглядаў справы па даручэнню або загаду гаспадара. Месцам правядзення яго пасяджэнняў быўзвычайна гаспадарскі двор, а калі ўзнікала неабходнасці, то ён мог пераязджаць і ў іншыя месцы Доўнар-Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі. с. 133. Як пастаянная ўстанова пры вялікім князі маршалкоўскі суд узнік к канцу XV ст. і не перастаў існаваць пасля выдання Статута 1529 г.

Як вядома, вялікі князь вельмі часта адсутнічаў у дзяржаве, а ў межах самаго ВКЛ нярэдка пераязджаў з рэгіёна ў рэгіён. Па гэтай прычыне феадалам цяжка было знайсці вышэйшага суддзю. Больш таго, гаспадарскі суд збіраўся рэдка, у выніку разгляд асобных судовых спраў затрымліваўся на дзесяткі гадоў. Напрыклад, вялікі князь Аляксандр у сваім канстытуцыйным прывілеі 1492 г. абяцаў неадкладна разгледзець тыя судовыя справы, якія не паспеў вырашыць яго бацька. “Але яго пераемнік Жыгімонт І павінен быў паутарыць гэтыя абяцанні і амаль праз 40 гадоў пасля смерці Казіміра абяцае “без отволоки” закончыць усе тыя судовыя справы, якія не паспеў закончыць яго бацька Казімір і яго брат Алякандр. Але такія самыя завалы спраў засталіся і пры пераемніках Жыгімонта І - пры яго сыне і пры Стэфане Баторыю” Там жа.

4. З мэтай разгрузіць гаспадарскі суд, граматай караля Стэфана Баторыя ад 1 сакавіка 1581 г. быў утвораны Галоўны суд (Трыбунал) найвышэйшы суд ВКЛ. З утварэннем Галоўнага Трыбуналу судовая ўлада вялікага князя і паноў-рады абмежоўвалася. Гэта з'ява ўказвае на пастаянную тэнденцыю да аслаблення ўлады вялікага князя ў дзяржаве і ўмацавання ролі шляхты. Мяркуем, што з утварэннем Галоўнага суда ўзмацняўся і суверэнітэт Вялікага княства Літоўскага.

Ва ўводнай частцы закона 1581 г. “Способ прав трибунальских” абгрунтоўваецца неабходнасць утварэння Галоўнага суда, акрэсліваецца яго кампнтэнцыя. У раздзеле “Способ обирания судей” разглядаецца парадак фарміравання і склад Літоўскага трыбунала.

Трыбунал ВКЛ (Галоўны суд) ствараўся для апеляцыйнага перагляду спраў, але асобныя справы ён мог разглядаць у парадку першай інстанцыі. Пастановы яго мелі сілу пастаноў сойма. Галоўны суд складаўся, як правіла, 46 суддзяў-дэпутатаў, якія выбіраліся на сойміках з мясцовай шляхты, па два ад кожнага павета, тэрмінам на адзін год Пачынаючы з 1582 г. у кожным павеце штогод “на свято Громніцы”, 2 лютага, шляхта збіралася на соймікі для выбару членаў Трыбунала (галоўнага суда). Адсюль і назва - соймік трыбунальскі ці грамнічы. Нягледзячы на тое, што які-небудзь шляхціч не з'явіўся па нейкай прычыне на соймік, пастановы апошняга мелі законную сілу. Пры гэтым трэба адзначыць, што выбраннымі маглі быць толькі шляхцічы, якія мелі ўласныя зямельныя ўладанні (аседласць), засведчаныя ў праве і мясцовых звычаях.

Кожны член Галоўнага суда павінен быў прымаць удзел у яго рабоце не меньш 6 месяцаў і потым мог не з'яўляцца на сесіі, як выканаўшы свае абавязкі. Колькасць суддзяў - членаў Галоўнага суда - пры разглядзе спраў не адзначалася дакладна і магла быць рознай, але кворум суда па грамадзянскім справам адзначаўся ў 6 чалавек. Па заканчэнню тэрміну паўнамоцтваў асоба магла быць зноў абрана членам Галоўнага суда толькі праз 6 гадоў. Члены Галоўнага суда з сваўго ліку абіралі старшыню, які мог зноў абірацці на гэтую пасаду толькі праз 4 гады Доўнар Т. І., Шаўкапляс В. А. “Государство и право Беларуси в XIV - XV в. в.” с. 19.

Галоўны суд разглядаў апеляцыі на рашэнні (выпакі): 1) гродскіх, земскіх і падкаморскіх судоў; 2) панскіх судоў у адносінах служылых шляхцічаў, прыгавораных да пакаранню смерцю, турэмнага заняволення ці буйных грошавых штрафаў. (“Однако же апеляция допускается по сему статуту на обе стороны как истцовой, так и ответной без припятствия в главный суд”. р. ІІІ, а. 11; р. ІV, арт. 40, 56).

Па першай інстанцыі Галоўны суд разглядаў справы, якія раней былі ў кампетэнцыі вялікакняскага суда “вси справы пришлые, которые кольвек на суд наш господарский припадати бы имели”). Асаблівую катэгорыю спраў складалі скаргі на незаконныя дзеянні і злоўжыванні мясцовых асоб і суддзяў. Галоўны суд разглядаў і тыя справы, якія былі адкладзены гаспадарскім судом да 1581 г.

Пад юрысдыкцыю трыбунала пападалі таксама справы, звязаныя з іскамі з-за царкоўнай маёмасці. Пры разглядзе такіх спраў стваралася сумесная калегія ў якую ўваходзілі члены Галоўнага суда і прадстаўнікі духавенства, якіх прызначалі спіскамі.

Акрамя разгляду судовых спраў галоўны суд займаўся і натарыяльнымі клопатамі: завяраў завяшчанні, сведчыў дагаворы пазыкі, куплі-продажу маёнткаў і г. д.

Сесіі Галоўнага трыбунала праходзілі пад старшынствам выбранага суддзямі маршалка. На пасаду старшыні звычайна рэкамендаваўся Радай адзін з паноў

Справы разглядаліся судовай калегіяй з 2 - 7 чалавек, аднак магла быць і іншая колькасць суддзяў у калегіі; але не менш чым два. Пастановы ці рашэнні (дэкрэты) трыбунала прымаліся большасцю галасоў на аснове Статута ВКЛ, соймавых канстытуцый і звычаёвага права. Не прымалі ўдзелу ў разглядзе справы члены суда з таго самага павета, што і бакі ў спрэчцы. Як адзначалася, рашэнні (дэкрэты) Галоўнага суда мелі сілу соймавых пастаноў, таму яны не маглі быць абскарджаны, адменены нават вялікім князем. Выкананне рашэнняў праводзілася паветавымі судамі, або паветовымі старастамі.

Месцам работы Галоўнага суда (сесій) былі Вільня (штогод), Менск і Навагародак (па чарзе праз год). Да 1588 г. сесіі праходзілі і ў Троках. Кожная сесія (кадэцыя) магла працягвацца не болей як 22 тыдні, пасля суддзі пераязджалі ў чарговы горад.

Акрамя Галоўнага трыбунала было яшчэ некалькі судоў вышэйшай інстанцыі, у прыватнасці, суд літоўскай скарбавай камісіі, або “Скарбавы трыбунал”. Ён быў утвораны ў ВКЛ пазней, у 1609 г. і складаўся з падскарбіяў (земскага і дворнага), з аднаго сенатара і сямі шляхцічаў выбраных на сойме. Скарбавая камісія збіралася 4 разы на год на пасяджэнні на 4 тыдні кожная. Да кампетэнцыі скарбавага трыбунала адносіліся ўсе справы, якія тычыліся гандлёвых кантрактаў, спрэчак паміж купцамі і іскаў па векселях, злачынных дзеянняў накіраваных супраць службовых асоб, дзяржаўнага скарба. Нарэшце, гэтаму трыбуналу належалі справы, звязаныя з нявыплатай дзяржаўных падаткаў. У 1726 г. пастановай Гродзенскага сойма частка функцый скарбавага трыбунала была перададзена Галоўнаму літоўскаму трыбуналу.

5. Нельга не адзначыць, што на Беларусі, як і ўбольшасці еўрапейскіх краін таго часу, існавалі і асобныя суды для веруючага насельніцтва. Так званы духоўны суд у ВКЛ меў шмат падобнага з адпаведнымі судамі на Захадзе, бо большасць рэлігій прыйшло іменна адтуль.

Духоўны суд - орган пэўнай рэлігійнай арганізацыі, які разглядаў справы духавенства і веруючых. Наяўнасць сярод насельніцтва ВКЛ розных веравызнанняў абумовіла існаванне для праваслаўных, католікаў, пратэстантаў, іўдзеяў і мусульман духоўных судоў. Кампетэнцыя і юрысдыкцыя гэтых судоў былі неаднолькавыя. Каталіцкай і праваслаўнай царкоўнай юрысдыкцыі належалі духоўныя асобы, іх дзеці, жонкі, розныя “божыя” людзі. Пад прысуд духоўнага суда таксама падпадалі справы аб злачынствах супраць рэлігіі (ерась, святатацтва, кравазмяшэнне, развод, “чужаложства”), некаторыя справы аб спадчыне і падзеле маёмасці. Кампетэнцыя праваслаўных і каталіцкіх судоў на працягу 16 ст. зазанала істотныя змены, што было звязана з ростам рэфармацыйнага руху і незадаволенасцю свецкіх феадалаў непамерным узвышэннем духавенства і царквы. Спробай выражэння ўзнікшых супярэчнасцей былі прававыя акты, выдадзеныя Аляксандрам, Жыгімонтам І і Жыгімонтам ІІ, якія абмежавалі юрысдыкцыю духоўных судоў.

Праблемы ўзаемаадносін станаў свецкага і духоўнага адлюстраваны і ў Статуце 1588 г., які вызначыў катэгорыі спраў духоўнага характару і забараніў пашырэнне на грамадскія і крымінальныя юрысдыкцыі духоўнага суда (“Так же устанавливаем, что епископы, прелаты духовного сословия и их управляющие княжат, панов и всей шляхты, рыцарства, и мещан, и всех подданных наших, как и шляхетскiх, не должны никого к себе в духовное право по светским делам вызывать. Также и сама шляхта …. Но что будет относиться и принадлежать к духовному праву, то в духовном праве должно решаться и судиться” (арт 31); “О доказывании справедливости в обидах светских с сословиями духовными с сословиями светскими” (арт 2); арт 33, 34) Статут 1588 г. с. 369-371. Забаранялася таксама выбіраць духоўных асоб у склад свецкіх судоў (р. 4, арт. 2). Па асобных справах ствараліся сумесныя суды з духоўных і свецкіх суддзяў. Некаторыя катэгорыі спраў вырашаліся рознымі судамі, напрыклад справы аб разводзе разглядаў духоўны суд, а падзел маёмасці пасля разводу - свецкі суд (Статут 1588 г., р. 5, арт. 20).

Судаводства ў духоўным судзе вялося паводле прынцыпаў інквізіцыйнага працэсу, асабліва па справах аб святатацтве, ерасі, дзе выкарыстоўваліся даносы, сачэнні, катаванні пры допытах і інш.

Апеляцыі на рашэнні духоўнага суда з 1581 г. разглядаз Трыбунал ВКЛ, у якім была спецыяльная камісія па справах духоўных асоб. Шырокія паўнамоцтвы мелі духоўныя суды, якія разглядалі справы яўрэйскага і татарскага насельніцтва.

Такім чынам, вышэйшыя судовыя органы дзяржавы прадстаўлялі з сябе шырокую разгалінаваную сістэму. Акрамя агульнаых судоў, такіх як гаспадарскі, суд паноў-рады, соймавага, былі і спецыялізаваныя: камісарскі, духоўны, скарбавы. Маршалкозскі суд разглядаў справы па даручэнню, ці загаду гаспадара. Існаваў суд, сякі ўвогуле абмяжоўваў уладу вялікага князя і паноў-рады. Такім судом быў Галоўны суд. Ён разглядаў апеляцыі, аднак асобныя справы мог разглядаць у парадку першай інстанцыі.

ІІ. Пасля вышэйшых судовых устаноў у судовай сістэме Вялікага княства Літоўскага ішлі ніжэйшыя, ці мясцовыя судовыя органы.

1. Сярод мясцовых судоў найбольш старадаўнім быў замкавы, ці гродскі, суд, пасяджэнні якога праводзіліся ў замку, ці, як яго называлі, горадзе, гродзе, ад чаго і пайшла назва суда. Замкі даваліся ў кіраванне ваяводам, а таксама старастамі, якія ажыццяўлялі адміністрацыйныя, фінансавыя і судовыя функцыі. Ваявода ці стараста разглядалі справы не аднаасобна, а з удзелам мясцовых феадалаў. Часам стараста ці ваявода перадавалі свае абавязкі па гродскаму суду намеснікам - падстарасце ці падваяводзе. У дадзеным выпадку ў склад гродскага суда ўваходзілі падстараста (падваявода), гродскі суддзя і гродскі пісар, якія прызначаліся старастам ці ваяводам. Аднак гэтыя службовыя асобы калі прызначалі членаў гродскага суда павінны былі прытрымлівацца патрабаванняў закона, якія прад'яўляліся суддзям. Прычым гэтыя патрабаванні ўвесь час ускладняліся. Так, калі Статут 1566 г загадваў выбіраць у гродскія суддзі толькі мясцовую шляхту, то Статут 1588 г. патрабаваў, каб гэтыя шляхцічы, акрамя таго, ведалі беларускую грамату, мясцовыя законы. Гэта тлумачыцца далейшым развіццем феадальных адносін, якое вяло за сабой ускладненне судаводства і развіццё ўсіхгалін права, што ў сваю чаргу патрабавала ад членаў суда спецыяльных юрыдычных ведаў.

Страницы: 1, 2, 3, 4


реферат реферат реферат
реферат

НОВОСТИ

реферат
реферат реферат реферат
реферат
Вход
реферат
реферат
© 2000-2013
Рефераты, доклады, курсовые работы, рефераты релиния, рефераты анатомия, рефераты маркетинг, рефераты бесплатно, реферат, рефераты скачать, научные работы, рефераты литература, рефераты кулинария, рефераты медицина, рефераты биология, рефераты социология, большая бибилиотека рефератов, реферат бесплатно, рефераты право, рефераты авиация, рефераты психология, рефераты математика, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты, рефераты скачать, рефераты на тему, сочинения, курсовые, рефераты логистика, дипломы, рефераты менеджемент и многое другое.
Все права защищены.